Russian Belarusian

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка аграгарадка Кавалі з удзельнікамі гуртка “Юны бібліятэкар” правела тэматычную гадзіну “Родная мова – крыніца натхнення”. Мэта мерапрыемства - абудзіць цікавасць да кніг на беларускай мове, дапамагчы адчуць прыгажосць роднай мовы. У ходзе мерапрыемства проста і шчыра ішла размова пра родную мову і лепшыя творы беларускіх аўтараў. Увазе прысутных была прапанавана кніжная выстава “Беларуская кніга для Вас!”.