Russian Belarusian

2021 год – год народнага адзінства. З гэтай нагоды Рэдкарожская бібліятэка для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту правела віктарыну “Наша Беларусь”, дзе прысутныя пазналі мноства дзіўных фактаў пра родную Беларусь, пра яе культурныя і прыродныя каштоўнасці. Дзеці адказвалі на пытанні адносна галоўных сімвалаў, геаграфічнага становішча, абласных цэнтраў, знакамітых пісьменнікаў і паэтаў. У канцы мерапрыемства дзецям было прапанавана размаляваць галоўныя сімвалы нашай краіны.