Russian Belarusian

Падараваць магчымасць сустрэчы з творчасцю   Івана Мележа запрасіла чытачоў бібліятэка аграгарадка Іванаўка. Падчас літаратурнай гадзіны   вядучая расказала аб самых яскравых момантах біяграфіі пісьменніка і яго творчым шляху.   Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі з   жыцця   народнага пісьменніка: аказваецца, ён быў вельмі сарамлівым і ў той жа час лічыўся ідэальным суразмоўцам;   першы твор пад назвай   “Сустрэча” напісаў левай рукой, бо ў гэты час лячыўся ў шпіталі   ад ран;   “Палеская хроніка” была задумана як пенталогія, але пісьменнік   паспеў напісаць толькі тры часткі твора; галоўным кансультантам Івана Мележа выступаў яго бацька - у падрабязнасцях інфармаваў сына аб мясцовых назвах, стравах, святах і мясцовых падзеях.

Творчае наследдзе народнага пісьменніка было прадстаўлена на одноимённой кніжнай выставе,   дзе   прадстаўлены кнігі класіка, літаратура аб   жыцці   і творчасці.