- Подробности
- Опубликовано: 26 Январь 2021
Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна добра ведаюць і любяць нашы чытачы. Яго творы складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, ярка і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. Кожны яго раман ці аповесць — гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых праблемах, аб нашых людзях. Знаўцам беларускай літаратуры шырока вядомыя такія яго эпічныя палотны, як «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» и многие другие.Нездарма яго 100-гадовы юбілей шырока адзначаецца ў краіне. У цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе кніжная выстаўка-прагляд да гэтай даты пад назвай “ І Шамякін: летапісец эпохі ”, дзе прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, выдання аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка.
- Подробности
- Просмотров: 514

