Russian Belarusian

Першы месяц года багаты на знамянальныя падзеі. Так 12 студзеня ў Цэнтральнай бібліятэке была прэзентавана выства "За паўгадзіны да вясны", прысвечанная 80 – годдзю з дня нараджэння знакамітага музыканта і кампазітара Уладзіміра Мулявіна. Непаўторны талент Мулявіна, увасоблены ў творчасці «Песняроў», адкрыў новую эпоху ў музычным мастацтве.

Юбілей пісьменніка-падстава больш даведацца пра пісьменніка, прачытаць лепшыя яго творы.

Выстава-партрэта "Мэтр дэтэктыўнага жанру" прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Аркадзя Вайнера паслужыла добрай падставай акунуцца ў свет Айчыннай дэтэктыўнай літаратуры і прайсціся па старонках кніг, якія па-ранейшаму непадуладныя часу.

Рэкамендацыйная гутарка "Свет жывёл і свет людзей у кнігах Д. Лондана" прысвечаная 145-годдзю з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка і журналіста, ваеннага карэспандэнта, грамадскага дзеяча, найбольш вядомага як аўтара прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў Джэка Лондана пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй аўтара і яго творчасцю. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя буклеты.