- Подробности
- Опубликовано: 23 Ноябрь 2020
У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла інфармхвілінка «Герб і сцяг маёй краіны». Мэта мерапрыемства: раскрыць значэнне дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае гісторыю народа, яго спадзяванні, і памкненні, навучыць удзельнікаў мерапрыемства характарызаваць асаблівасці дзяржаўнай сімволік.
Бібліятэкары распавядалі ўдзельнікам мерапрыемства, якім быў шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў якіх выпадках узнімаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні.У канцы мерапрыемства для замацавання ведаў навучэнцаў была праведзена віктарына «Дзяржаўная сімволіка ў гісторыі Беларусі», агляд матэрыялаў выставы «Ганарымся сімваламі краіны».
- Подробности
- Просмотров: 632

