Russian Belarusian

З мэтай павышэння ўвагі карыстальнікаў да праблемы аховы навакольнага асяроддзя, павышэння ўзроўню экалагічнай культуры 10 лістапада ў ГУК “ЦБС Бабруйскага раёна” прайшоў экалагічны ўрок “Чыстая экалогія – здаровае жыццё”, з вучнямі трэццяга класа ДУА “Каменскай сярэдняй школы”.

Праграму ўрока склалі: акцыя “За чысты раён - твая добрая справа”, віктарына “Флора і фауна Беларусі”, “Цікавыя звесткі” па кнізе Дзявяткава С.Г. “Унікальныя лясы свету і Беларусі”. Мерапрыемства несла выхаваўчы характар і спрыяла фарміраванню ў карыстальнікаў эканамічных і беражлівых адносін у выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Хлопчыкі і дзяўчаты атрымалі масу прыемных уражанняў і карысных ведаў.

Напрыканцы ўрока ўдзельнікі атрымалі інфармацыйныя памяткі “Запаведзі прыроды”, “Правілы бяспекі пры COVID 19”.