- Подробности
- Опубликовано: 06 Март 2020
ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна»
Цэнтральная бібліятэка
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Адкрытае акцыянернае таварыства “Неўскі-Агра”
Бабруйск, 2020
ААТ “Неўскі-Агра” размяшчаецца ў 25 км ад райцэнтра г. Бабруйска па аўтамабільнай магістралі. Праз тэрыторыю гаспадаркі праходзіць чыгунка.. На тэрыторыі землекарыстання, цэнтрам якога з’яўляецца аграгарадок Кавалі, размешчваны яшчэ 14 населеных пунктаў: Мікулічы, Навікі, Юр’ева, Акцябр, Прагрэс, Постраш, Тажылавічы, Мал’ева, Ламбава, Панкратавічы, Палянкі, Туркі, Туркоўская Слабада і Амяленская Слабада.
У 1931-м годзе 31 гаспадарка вёскі Кавалі аб’ядналіся ў калгас “Зара рэвалюцыі”, 9 гаспадарак стварылі калгас “Пралетарый”.
У сакавіку 1932 года на тэрыторыі вёскі для апрацоўкі сельскагаспадарчых угоддзяў была створана МТС (машына-трактарная станцыя). Галоўная мэта арганізацыі МТС — “преобразование коллективизированных хозяйств в образцово-показательные социалистические». У МТС было 50 трактароў “Фордзонов”, ХТЗ і некалькі С-80. Першымі трактарыстамі былі Іосіф Дайнека і Аляксей Канавальчык з в. Бортнікі, Надзея і Міхаіл Капусціны, Даніла Анісімаў з в. Кавалі.
У калгасах, якія абслугоўваліся Цялушскай МТС, на адзін працадзень прыходзілася наступная натураплата: зерневых—210 грамаў, бульбы—32 грамы (гэта самы нізкі паказчык), 570 і 390 грамаў адпаведна налічваў сярэдні працадзень. Вышэйшы паказчык гарантаваў 838 грамаў зерня і 404 грамы бульбы.
Красавік 1934 года выявіў страшную карціну: калектывізіраваныя жытніцы амаль пустыя. У абмарах жа саміх калгаснікаў—і зусім шаром пакаці. Да пачатку апісваемага часу ў МТС з’явіліся палітаддзелы з правамі райкомаў партыі (70 на рэспубліку). МТС з трактарамі-сеялкамі ствараліся для абслугоўвання калгасаў, якія расплачваліся за гэта вырашчаным ураджаем.
Тэлефаністам на МТС у 1934 годзе працуе Аўрамчык Мікалай Якаўлевіч.
1938 год—намеснікам начальніка МТС рашэннем Бабруйскага ракама партыі назначаны Лемяшонак І. М.
З пачатку стварэння МТС да 1945 года аграномам працуе Арціховіч Іван Кандратавіч.
У пасляваенны перыяд МТС была адноўлена, дзе працуюць загадчыкам Соркін, інжынер з Бабруйска Маймін, інспектар па кадрах Алферчык Мікалай Мікалаевіч, токар Барніцкі Г.Ц., трактарысты Казлоў М. Я., Кот М.С., меліся тры трактары “Універсал”. Пры МТС меўся інтэрнат і вялося навучанне трактарыстаў.
Пачатак калектыўнай гаспадарцы імя А. Нўскага Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці было пакладзена ў 1951 годзе. Тады ў створаную арганізацыю ўвайшлі калгасы «Пралетарый», «Чырвоны баец», «Зара рэвалюцыі», «Імя Ламаносава», «VII партзъезд» і «ХVIII партзъезд» і ўзначаліў яе франтавік Федар Міронавіч Верамейчык.
Пераемнікам першага дырэктара па прашэсці 7 гадоў стаў Міхаіл Міхайлавіч Балыкін.
Пагалоўе кароў па калгасу імя А. Неўскага за 1964 г.
| Найменаванне ферм | Пагалоўе кароў |
| “Навінкі” | 112 |
| “Кавалі” | 175 |
| “Кастрычнік” | 263 |

Даярка Л. Багрова з каровай Липкай. 1959 год.

Малацьба на складанай малацілцы МК-1100. 1954 год.

На птушкафабрыцы калгаса імя Неўскага птушнца Г. Алферчык. 1959 год.

Малацьба ільну. 1961 год.
У 1974 годзе гаспадарка была перададзена ў рукі Міхаіла Аронавіча Морчыка. З 1979 года ў руля калгаса знаходзіўся Уладзімір Раманавіч Пракошын, а з 1983-га — Павел Пятровіч Лапухін, які меў пачэсную ўзнагароду—ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 1990-м начале гаспадаркі ўстаў Цімафей Тарасавіч Салановіч: у арсенале гэтай неардынарнай асобы былі два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга і 5 медалёў ВДНГ.
Нязменным кіраўніком калгаса імя Неўскага з 1997-га па 2015 гады стаў Васіль Маліноўскі. За дасягнутыя на сельскагаспадарчай ніве поспехі Васіль Уладзіміравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дыпломам “Чалавек года-2012” Бабруйшчыны.
На пачатку 1997 г. на цэнтральнай сядзібе калгаса ў в. Кавалі знаходзілася лесапілка, майстэрня па рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, комплекс па адкорму КРС, свінгадоўчая ферма, зернедрабілка.
1998 г. – пабудаваны жывёлагадоўчы комплекс буйной рагатай жывёлы на 5 800 галоў.
Пераломным для “Неўскага” стаў 2003 год, калі да гаспадаркі быў далучаны калгас “Знамя камуны”. У сувязі з рэарганізацыяй рашэннем аблвыканкама калгас пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, у склад якога праз год увайшоў і СВК “Прагрэс”.
Агульная плошча гаспадаркі склала 11764 га сельскагаспадарчых угоддзяў, з іх 5871 га – ралля. Спецыялізацыя гаспадаркі засталася ранейшай – вытворчасць малака і мяса. У склад СВК уваходзяць 6 малочна-таварных ферм і жывёлагадоўчы комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы.
СВК «Калгас імя А.Неўскага” адпаведна пастанове Савета Міністраў РБ, № 213 ад 26 лютага 2004 г. «О закреплении отдельных сельскохозяйственных организаций за руководителями республиканских органов государственного управления, иных государственных организаций, подчинённых правительству республики Беларусь и Национального банка» быў замацаваны за Міністэрствам абароны РБ.
2003 г. - надоена ад каровы па 3250 кг малака;
ураджайнасць зерня вырасла да 31 ц/га;
ураджайнасць бульбы - 160 ц/га.
2004 г. - ураджайнасць бульбы склала 361 ц/га;
ураджайнасць ільновлакна-11ц/га
2005 г. - вынікі працы аб’яднаных гаспадарак: прырост валавай прадукцыі – 22,8 %;
ураджайнасць зерневых – 43,1 ц/га
бульбы – 389 ц/га
цукровых буракоў – 455 ц/га.
надоі малака дасягнулі – 4252 кг.
Рэнтабельнасць вытворчасці – 40%
На працягу 2009-2010 гадоў у СВК “Калгас імя А. Неўскага” быў рэалізаваны інвестыцыйны праект—пабудаваны новы малочна-таварны комплекс “Кастрычнік” на 850 галоў і запушчана высокапрадукцыйнае імпартнае даільнае і халадзільнае абсталяванне. Была зроблена стаўка на сучасныя тэхналогіі. Але і ў 2015 годзе эфектыўнасць выкарыстання новых тэхналогій была не надта высокай: ад каровы атрымліваюць 12 літраў малака супраць чакаемых 20.

Малочна - таварны комплекс "Кастрычнік".
У 2011 годзе калектыў СВК «Калгас імя А. Неўскага» стаў пераможцай абласнога спаборніцтва і заняў 1-е месца па вытворчасці цукровых буракоў. А сярод аператараў машыннага даення 1-е месца заняла Максімава Галіна Іванаўна, якая надаіла 8462 кг малака ад каровы; 2-е месца—Радзіонава Галіна Іавнаўна (8186 кг).
Добрых поспехаў дабіўся калектыў гаспадаркі пад кіраўніцтвам В.У. Маліноўскага ў 2012 годзе. Ён стаў пераможцай у спаборніцтве сярод гаспадарак раёна і заняў 1-е месца ў намінацыях “За павелічэнне вытворчасці бульбы”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна”. Была адзначанага работа асобных працаўнікоў: званне “Лепшы эканаміст” атрымала Гацко Вольга Аляксандраўна, “Лепшы камбайнер” - Алісеенка Аркадзь Аркадзьевіч, “Лепшы вадзіцель” - Харытонаў Мікалай Аляксеевіч.
З 30 снежня 2015 года на аснаванні Указа Прэзідэнта РБ і адпаведна рашэнню Бабруйскага райвыканкама СВК “Калгас імя А. Неўскага” рэарганізаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства “Неўскі-Агра”. Звання “Лепшы механізатар” быў удастоены Бандарчук Аляксанр Леанідавіч.
Вынікам работы ў 2016 годзе ААТ “Неўскі-Агра” стала 2-е месца па паёну па ўзроўню ўраджайнасці зерневых.
Паказчыкі 2016 года
Агульная плошча зямель, га
Усяго —11648,3 у т.л.:
- ралля—6248,2
- пашы—4330,1
Валавы збор зерневых і зернебабовых (у разрэзе зерневага кліна), тон
Усяго—5501 у т.л.:
- пшаніца—2012
- трыцікале—1878
- ячмень—644
- авёс—269
- зернебабовыя—698
Ураджайнасць зерневых і зернебабовых (у разрэзе зерневага кліна), ц/га
У сярэднім—26,2 у т.л.:
- пшаніца—29,2
- трыцікале—31,3
- ячмень—26
- авёс—13,5
- зернебабовыя—19,4
У 2017 годзе збожжавы клін гаспадаркі складаў 1 900 гектараў. З іх па восені намалацілі 5 296 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 27,7 цэнтнераў з аднаго гектара.
ААТ «Неўскі-Агра» заняў 3-е месца сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна на сяўбе і пад'ёме зябліва, а падзячны ліст і грашовую прэмію атрымаў трэці на Бабруйшчыне механізатар па выніках унясення арганічных угнаенняў Віктар Дзешкавец. Такой жа ўзнагароды ўдастоены прызнаны першым на сяўбе яравых кульур Леанід Чэрнік.
У 2019 годзе была зроблена спроба займацца вырошчваннем кукурузы на зерне—паспрабавалі гэта зрабіць і адразу адчулі аддачу. Намалацілі 3000 тон кукурузнага зерня. Па-першае — грашовая справа, па-другое — ідэальны корм для жывёлы. Гаспадарка пачала перамовы з кампаніямі, якія б паставілі насенне замежнай селекцыі для пасеву 1000 га кукурузы на зерне.
У працэсе пасяўной кампаніі-2019 працаўнікі гаспадаркі прыступілі да работы на новай тэхніцы—сучаснай сеялцы Kinze 3600, асноўнай функцыяй якой з’яўляецца пункціраваная сяўба насення, і культыватары Lemken Karat, які з’яўляецца ідэальным для паверхневай і глыбокай апрацоўкі глебы. Гэтую тэхніку набыў на шэфскай аснове для ААТ “Неўскі-Агра” ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”.

У ААТ "Неўскі-Агра" кукурузу сеюць новай сеялкай.
Хаця на працягу апошніх гадоў працаўнікоў гаспадакі заметна зменшылася, з пастаўленымі задачамі ўдаецца спраўляцца. Цяперашні дырэктар прадпрыемства Аляксандр Аляксандравіч Атрохаў адзначае, што, імкнучыся вярнуць “Неўскаму” былую славу, калектыў стараецца нарошчваць вытворчасць валавой прадукцыі. Гэтаму павінна садзейнічаць і рэканструкцыя жавёлагадоўчага комплекса па вырошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы.
Дырэктар ААТ "Неўскі-Агра" Атрохаў А.А.
У 2019 годзе станоўчых вынікаў калектыў дасягнуў як у раслінаводстве — атрымалі звыш 7 тысяч тон зерня, удвая павялічыўшы намалот 2018 года, так і ў жывёлагадоўлі. За год прыбавілі на карову 800 кг малака. У выніку ААТ «Неўскі-Агра» стала пераможцай у раённым спаборніцтве ў намінацыі «За павелічэнне вытворчасці малака і мяса».
У гаспадарцы паднялі 2 тысячы гектараў зябліва — у такіх маштабах гэтая работа тут даўно не вялася. Нягледзячы на банкруцтва, нялёгкае фінансавае становішча, завяршылі распачатае ў 2006 годзе будаўніцтва малочна-таварнага комплекса. Цяпер ёсць хлеў на 277 кароў з добраўпарадкаванай прылягаючай тэрыторыяй, зручнымі пад’язнымі шляхамі, створаны ідэальныя ўмовы для работы людзей.
У 2019 годзе пачаў дзейнічаць цялятнік для маладняку. Пачалося будаўніцтва старога жывёлагадоўчага комплексу.
У апошнія гады шмат робіцца для прыцягнення ў гаспадарку маладых, а таксама вопытных спецыялістаў: рамантуюцца калгасныя дамы, інтэрнат для работнікаў. Умовы ў палове інтэрнатных пакояў ужо адпавядаюць сучасным. Памяшканнямі карыстаюцца і работнікі, якія прыязджаюць на працу з Бабруйска.
Бібліяграфія :
Аграрии Бобруйщины отметили профессиональный праздник [Электронный ресурс].—Дата доступа : 18.11.2015.
Богданович И. В Бобруйске прошло собрание передовиков народного хозяйства [Электронный ресурс] / Инна Богданович.—Режим доступа : https://komkur.info/obshchestvo/v-bobruyske-proshlo-sobranie-peredovikov-narodnogo-khozyaystva.—Дата доступа : 01.03.2016.
Богданович И. «Невскому» - былую славу! [Электронный ресурс] / Инна Богданович.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2017/11/nevskomu-byluyu-slavu/.—Дата доступа : 22.11.2017.
Богданович И. ОАО «Невский-Агро» и поле его деятельности [Электронный ресурс] / Инна Богданович. —Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2019/07/oao-nevskij-agro-i-ego-pole-deyatelnosti/.—Дата доступа : 24.07.2019
Богданович И. На финише уборочной [Электронный ресурс]/ Инна Богданович. - Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2019/08/na-finishe-uborochnoj/.—Дата доступа : 21.08.2019.
Босак М. Лидеры на уборке хлеба заслуживают признания [Электронный ресурс] / М. Босак. —Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2010/08/lidery-na-uborke-xleba-zasluzhivayut-priznaniya/.—Дата доступа : 02.08.2010.
Гладкова Е. Весенние хлопоты СПК «Колхоз имени А. Невского» [Электронный ресурс] / Елена Гладкова.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/03/vesennie-xlopoty-spk-kolxoz-im-a-nevskogo/.—Дата доступа : 17.03.2014.
Гладкова Е. В СПК «Колхоз имени А. Невского» начала функционировать новая ферма [Электронный ресурс] / Елена Гладкова.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/06/v-spk-kolxoz-im-a-nevskogo-nachala-funkcionirovat-novaya-ferma/.—Дата доступа : 23.06.2014.
Гладкова Е. Обладает редким даром [Электронный ресурс] / Елена Гладкова.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/07/obladaet-redkostnym-darom/.—Дата доступа : 17.07.2014.
Богданович И. На финише уборочной [Электронный ресурс]/ Инна Богданович // Трыбуна працы.—2019.—21 авг. - Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2019/08/na-finishe-uborochnoj/.—Дата доступа : 21.08.2019.
Босак М. Лидеры на уборке хлеба заслуживают признания [Электронный ресурс] / М. Босак // Трыбуна працы.—2010.—02.авг.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2010/08/lidery-na-uborke-xleba-zasluzhivayut-priznaniya/.—Дата доступа : 02.08.2010.
Гладкова Е. Весенние хлопоты СПК «Колхоз имени А. Невского» [Электронный ресурс] / Елена Гладкова.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/03/vesennie-xlopoty-spk-kolxoz-im-a-nevskogo/.—Дата доступа : 17.03.2014.
Гладкова Е. В СПК «Колхоз имени А. Невского» начала функционировать новая ферма [Электронный ресурс] / Елена Гладкова // Трыбуна працы.—2014.—23 июн.—режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/06/v-spk-kolxoz-im-a-nevskogo-nachala-funkcionirovat-novaya-ferma/.—Дата доступа : 23.06.2014.
Гладкова Е. Обладает редким даром [Электронный ресурс] / Елена Гладкова.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/07/obladaet-redkostnym-darom/.—Дата доступа : 17.07.2014.
Гладкова Е. Соблюдая все агротехнические требования [Электронный ресурс] / Елена Гладкова // Трыбуна працы.—2014.—13 авг.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2014/08/soblyudaya-vse-agrotexnicheskie-trebovaniya/.—Дата доступа : 13.08.2014.
Головкина С. Хлебороб—мужская профессия [Электронный ресурс] / Светлана Головкина // Вечерний Бобруйск.—2015.—19 сент.—Режим доступа : https://bobruisk.ru/news/2015/09/19/festival-yarmarka-truzhenikov-sela-dozhinki-2015-v-agrogorodke-bolshie-bortniki.– Дата доступа : 19.09.2015.
Головкина С. Дожинки 2016: СПК «Гигант» вновь бьет все рекорды [Электронный ресурс] / Светлана Головкина // Вечерний Бобруйск.—2016.—16 сент.—Режим доступа : https://bobruisk.ru/news/2016/09/16/dozhinki-2016-spk-gigant-vnov-b-et-vse-rekordy.—Дата доступа : 16.09.2016.
Земля предков на пути возрождения : рассказ о людях Бобр. р-на и их делах // Бел. нива. – 2004. – 30 марта.
Зубринович С.Ф. Специализация и сочетание сельскохозяйственных отраслей в колхозах Бобруйского района Белорусской ССР //Пути увеличения производства продуктов земледелия : сб. науч. работ, т.42. – Мн., 1966. – С.124.
Итоги ежегодного соревнования по социально-экономическому развитию Бобруйского района за 2017 год [Электронный ресурс].—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2018/03/itogi-ezhegodnogo-sorevnovaniya-po-socialno-ekonomicheskomu-razvitiyu-bobrujskogo-rajona-za-2017-god/.—Дата доступа : 05.03.2018.
Карпенка А. Любоў да зямлі творыць цуды [Электронный ресурс] / Алена Карпенка.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2017/09/lyuboў-da-zyamli-tvoryc-cudy/.—Дата доступа : 18.09.2017.
Карпенка А. У ААТ «Неўскі-Агра» падвялі вынікі работы за год [Электронный ресурс] / Алена Карпенка. —Режым доступа : https://www.tribunapracy.by/2020/02/u-aat-neўski-agra-padvyali-vyniki-raboty-za-god/.—Дата доступа : 26.02.2020.
Ковали (Бобруйский район) [Электронный ресурс].—Режим доступа : https://wiki2.org/ru/Ковали_(Бобруйский_район).—Дата доступа : 07.07.2018.
Константинова, А. Ковали – под крылом Александра Невского // Трыб. працы. – 2005. – 10 снеж.
Красавин А. Отмечены лидеры кормоуборочной кампании [Электронный ресурс] / Алесь Красавин.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2017/07/otmecheny-lidery-кormouborochnoj-kampanii/.—Дата доступа : 10.07.2017.
Любимцева Л. Важен личный вклад [Электронный ресурс] / Людмила Любимцева.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2016/11/vazhen-lichnyj-vklad/.—Дата доступа : 24.11.2016.
Любимцева Л. Залог успеха—усердие и трудолюбие [Электронный ресурс] / Людмила Любимцева. —Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2016/11/zalog-uspexa-userdie-i-trudolyubie/.—Дата доступа : 25.11.2016.
Милохина В. Третий год подряд на первом месте [Электронный ресурс] / Валентина Милохина.—Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2016/09/tretij-god-podryad-na-pervom-meste/.—Дата доступа : 16.09.2016.
Милохина В. Новые имена в рядах лидеров [Электронный ресурс] / Валентина Милохина. —Режим доступа : https://www.tribunapracy.by/2017/08/novye-imena-v-ryadax-liderov/.—Дата доступа : 21.08.2017.
Передовиков агропромышленного комплекса Могилевщины чествовали во Дворце культуры области [Электронный ресурс].– Режим доступа : http://www.bykhov.by/?p=41740.-Дата доступа : 17.03.2012.
Турович, В. Жизнь в «тени» большого города / Интервью с председателем Бобруйского райисполкома М.В.Шалковским // Рэспублiка. – 2006. – 21 лют.
Цифры.Факты.Комментарии. : статистика // Трыб. працы. – 2005. – 5 лют.
- Подробности
- Просмотров: 1143

