- Подробности
- Опубликовано: 02 Июнь 2020
Любімая ўсімі школьнікамі пара года – лета, пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі правялі свята да Дня абароны дзяцей. На свята завіталі ўдзельнікі летніка “Лесавічок” і агенцтва “Кнігавічок”. Адбылася прэзентацыя праграмы летніх чытанняў “Летняе вандраванне з кнігай”. Бібліятэкары запрасілі прыняць удзел у акцыі “Летнія маршруты кнігі і чытання”, прайсці сцежкамі маршрутаў:
- літаратурны “Лета! Кніга! Адпачынак! Я!”;
- краязнаўчы “Беларусь - мая Радзіма”;
- летняя чытальная зала “Чытай, гартай, свет пазнавай!”
Разам з дзецьмі бібліятэкары запісалі пазнавальна-інфармацыйны відэаролік “Каб свяціла ўсмешка ў дзіцячых вачах”.
Была арганізавана прэзентацыя выставы-рэкламы “Лета – лепшых кніг пара!”. Дзеці ў летняй чытальнай зале “Дзень добры, лета!” падабралі сабе кнігі для чытання, гарталі часопісы, разгадвалі крыжаванкі, гулялі ў гульні.
Заключным момантам свята быў музычны падарунак ад навучэнцаў ДУА “Бабруйская раённая ДШМ” ф-л в. Каменка ў выкананні В.Смычнік і А.Новікавай песні “Рыба – солнце” (кіраўнік Л.Я. Шаўчэнка).
“Чараўніцтва кніжнага лета” – свята дзяцінства.
Удзельнікі агенцтва “Кнігавічок “ чытаюць верш “Беражыце сваіх дзяцей” Э.Асадава.
- Подробности
- Просмотров: 657

