- Подробности
- Опубликовано: 11 Май 2020
Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі пачалі актыўна засвойваць новыя формы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй на сайце ўстановы: ладзяць віртуальныя выставы і віктарыны, анлайн-абмеркаванні і конкурсы, прапануюць чытачам карыстацца бясплатнымі электроннымі-рэсурсамі, прэзентуюць кніжныя навінкі.
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкары падрыхтавалі цыкл выстаў “1941-1945. Ступені Перамогі”, “Вайны свяшчэнныя старонкі”, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Хоць і невялікімі групамі, але гэтую вялікую, святую для людзей падзею, супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі адзначылі, падрыхтаваўшы не толькі адпаведную тэматычную экспазіцыю, але і шэрагам акцый і анлайн-мерапрыемстваў, якія садзейнічалі патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і папулярызацыі кніг ваеннай тэматыкі.
У ходзе акцыі-пажаданні “Скажы сваё слова пра Перамогу!” наведвальнікі бібліятэкі адрасавалі ў альбоме словы падзякі за Перамогу ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і ўсім, хто прыбліжаў гэтую знамянальную дату.
У межах дня патрыятычнай кнігі “Прачытаць аб вайне, каб памятаць” бібліятэкары прапанавалі карыстальнікам азнаёміцца ў анлайн-рэжыме з новым рэкамендацыйным спісам літаратуры “Прочитанная книга о войне – твоя благодарность за Великую Победу”, электроннай прэзентацыяй “Імі ганарыцца Бабруйшчына. Героі Савецкага Саюза - ураджэнцы Бабруйскага раёна”, краязнаўча-інфармацыйнымі буклетамі аб героях-земляках “Архіпенка Ф.Ф”, “Парахневіч У.А.”.
У гэты дзень была арганізавана прэм’ера літаратурна-мастацкага выдання “Пераможцы”. Наведвальнікі бібліятэчнай установы чыталі ў гэты дзень вершы А.Аўруціна, І.Карызны, М.Пазнякова, М.Мятліцкага, Л.Лукшы, С.Давідовіча, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, а фотаздымкі дэкламатараў выкладваліся на сайце ЦБС.
Для самых юных карыстальнікаў на працягу тыдня ладзіліся гучныя чытанні “Старонкі гэтых кніг - гісторыя вайны” па серыі кніг “Гісторыя для школьнікаў”.
Бібліятэкары падтрымалі рэспубліканскую акцыю “У. Ліпскаму - 80”, якая была прасвечана 80-гадоваму юбілею дзіцячага пісьменніка і запрасілі сваіх юных карыстальнікаў да ўдзелу ў анлайн-абмеркаванні “Урокі мужнасці і памяці ад У.Ліпскага” па артыкулах аўтара “Цукеркі каля помніка”, “Сёстры Хатыні”, ”Незагойная рана”, “Азарыцкі смутак”, якія былі апублікаваныя ў часопісе “Вясёлка”. Інфармацыя аб выніках абмеркавання будзе змешчана на сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.
- Подробности
- Просмотров: 714

