- Подробности
- Опубликовано: 03 Февраль 2020
З 27 студзеня па 30 студзеня 2020 года ў цэнтральнай бібліятэцы і УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна” прайшоў цыкл мерапрыемстваў “Памяць пра Халакост”, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.
Бібліятэкары прапанавалі чытачам кніжную выставу “27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту”, якая ўключала кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, лістоўкі. Сярод іх інфармацыя пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Э.Візэля, артыкулы з перыядычных выданняў пра знішчэнне Бабруйскага гета ў 1941-1942 гадах. Разам з бібліятэкарам дзеці сталі ўдзельнікамі анлайн -экскурсіі “Алея Праведнікаў” па мемарыяльным комплексе, які быў адкрыты 3 ліпеня 2005 года ў гонар жыхароў г.Бабруйска і Бабруйскага раёна, прагледзелі ўрыўкі з відэахронік “Трагедыя Бабруйскага гета ў в. Каменка”, “Мужнае сэрца Ірэны Сандлер”.
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра сур’ёзныя, сапраўдныя падзеі Халакосту, які прывёў да знішчэння адной трэці яўрэйскага народу і незлічонай колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.
- Подробности
- Просмотров: 669

