Russian Belarusian

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі прынялі ўдзел у цыкле мерапрыемстваў “Ведаць абавязан грамадзянін важны нумар 101!”, якія адбыліся 17 і 20 студзеня на базе УА “Каменская сярэдняя школа Бабруйскага раёна”. Мерапрыемствы прысвечаны адной з самых небяспечных прафесій у свеце-Дню выратавальніка ў Рэспубліцы Беларусь.

Да гэтай падзеі бібліятэкары наладзілі кніжную выставу - гонар “20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях”.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавала агляд “Кім быць? Якім быць?” і расказала вучням аб прафесіі выратавальніка, паведаміла, дзе можна атрымаць гэтую спецыяльнасць. Агляд суправаджаўся праглядам пазнавальнага іміджавага роліка “Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы”.

Разам з бібліятэкарам старшакласнікі абмеркавалі артыкул з часопіса ”Служба спасения”, №12 за 2019 год “Спорт научил не пасовать перед трудностями” пра земляка, выратавальніка аварыйна - выратавальнага паста №12 Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Прадоўжыла праграму гадзіны віртуальная экскурсія ў Музей гісторыі пажарнай службы. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства бібліятэкары ўручылі буклет “Спасатель - профессия героев современности”.

У межах цыкла мерапрыемстваў “Ведаць абавязан грамадзянін важны нумар 101!” бібліятэкары прапанавалі самым юным чытачам пазнавальную гульню “Гуляем, вучымся, знаёмімся”. У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з тэлефонамі службаў тэрміновага рэагавання, прайшлі паўторны курс “5 шагов твоего спасения”, разгледзелі павучальныя гісторыі “Пра Кошку-Маргошку і яе выратаванне”, “Холад сустракаем – пра бяспеку не забываем” з часопіса “Юный спасатель”, адказалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеш ты пажарныя знакі?” і вывучалі правілы пажарнай бяспекі. Удала дапоўніла мерапрыемства прэзентацыя тэматычных рубрык ”Школа безопасности”, “Учимся, играя”, “Юные герои”, “Непридуманные истории”, “Игротека” часопіса “Юный спасатель”.