Russian Belarusian

У цэнтральнай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры “ЦБС Бабруйскага раёна” вусным часопісам “Ад Плёсаў…на ўсю Беларусь” быў дадзены старт шматлікім мерапрыемствам літаратурнага марафону “Пясняр зямлі Бабруйскай”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка і перакладчыка Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980), ганаровага грамадзяніна Бабруйскага раёна (1998). Мерапрыемства прайшло 15 студзеня з вучнямі старэйшых класаў УА “Каменская СШ Бабруйскага раёна” і членамі клуба “Узрост”.

Праграму вуснага часопіса склалі наступныя старонкі:

“Не мог не стаць паэтам!” - дзіцячыя гады паэта М. Аўрамчыка;

“Я той, хто жыў між мёртвых, двойчы…” - старонка аб няпростым шляху Мікалая Якаўлевіча, які перажыў і нямецкі палон, і савецкія рэпрэсіі, і хваробы і голад, і працы ў шахтах Рура і Данбаса;

“Малая радзіма…” - родныя вобразы ў творчасці Міколы Аўрамчыка. Бібліятэкары прачыталі ўрыўкі з паэтычных і празаічных твораў пісьменніка і далі магчымасць падлеткам праслухаць аўдыязапіс верша паэта “Адлёт жураўлёў”;

Завяршылася мерапрыемства слайд-прэзентацыяй “Бацькаўшчына светлая мая”, якая змяшчала асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка.

Да вуснага часопіса была падрыхтавана тэматычная паліца “Пясняр бабруйскай зямлі”.