- Подробности
- Опубликовано: 15 Январь 2020
Пачатак года - заўсёды насычаная пара для бібліятэк. Як зрабіць так, каб чытач сярод іншых захапленняў аддаў перавагу кнізе?
У бібліятэцы аграгарадка Іванаўка завяршыўся Тыдзень па прыцягненні чытачоў, які праходзіў пад назвай “Кожнай кнізе - яе чытача”. Бібліятэкар імкнулася выканаць адну з асноўных задач - распаўсюджванне чытання, уцягванне ў працэс дзяцей і дарослых, арганізацыю прывабнага аблічча бібліятэкі. Сярод мерапрыемстваў, якія адбыліся за гэты час, гутарка-агітацыя для дзіцячага чытача “Каб у жыцці адбыцца - трэба з кнігай падружыцца”, жартоўны гараскоп-кактэйль для падлеткаў “Зоркі - прытулак ангелаў”. Жывы водгук у карыстальнікаў знайшла выстава-інсталяцыя “Калядная казка”, каля якой праведзена гадзіна духоўнасці “Чаруе белай казкай зноў святое Божае Нараджэнне”. Завяршальным мерапрыемствам стала гадзіна фальклору “Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”, разлічаная на масавага карыстальніка. Усе мерапрыемствы неслі зарад пазітыву, знаёмства з кнігамі і былі накіраваны на прыцягненне больш актыўных карыстальнікаў.
- Подробности
- Просмотров: 626

