- Подробности
- Опубликовано: 15 Январь 2020
Калядныя чытанні “Добрая казка Каляд” завяршылі мерапрыемствы зімовай праграмы чытання “Канікулы зімовыя - канікулы чарговыя”, якія прайшлі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ў перыяд зімовых канікул.
Удзельнікамі калядных чытанняў сталі актыўныя чытачы цэнтральнай бібліятэкі і ўдзельнікі агенцтва аматараў кнігі “Кнігавічок”. На пачатку мерапрыемства дзеці і бібліятэкары актыўна ўключыліся ў гульнёвую праграму “Вось і зноў прыйшлі Калядкі!”. А паколькі ў ёй разам з усімі чытачамі ўдзельнічалі калектывы Каменскага сельскага клуба (тэатральна- драматычны гурток “Ліра”, дзіцячая вакальная група “Задоринка”), спрыяльная атмасфера і пазітыўны настрой быў створаны вельмі хутка.
У шырокай праграме калядных чытанняў была прадугледжана і прэзентацыя кнігі І.Токаравай “Зімовыя канікулы ў Белавежскай пушчы”, якая выйшла ў серыі духоўна - асветных выданняў “Дзецям пра…” Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Удала дапаўнялі праграму чытанняў вернісаж кніжных навінак “У кніжна - снежным віхру-2020” і святочная віктарына “Ражство Хрыстова”, якія былі прадстаўлены на кніжна-ілюстрацыйных выставах “Пад светлай зоркай Каляд”, “ Нам Рождество приносит прелесть детской ёлки!”.
- Подробности
- Просмотров: 665

