- Подробности
- Опубликовано: 06 Апрель 2020
ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка
Бабруйскага раёна”
Глушанская сельская бібліятэка
Шлях да адраджэння
Краязнаўства - неад'емная частка нашай вялікай гісторыі, злучальная нітка часоў.
Праца з краязнаўчай літаратурай, пошукавая дзейнасць з'яўляюцца часткай дзейнасці бібліятэк. Краязнаўчая работа ў большай ступені спрыяе ажыццяўленню сувязі бібліятэк з жыццём, з практыкай на месцах. Адраджэнне бібліятэчнага краязнаўства сёння выклікана небывалым уздымам нацыянальнай самасвядомасці. Вялізныя выхаваўчыя, патрыятычныя магчымасці краязнаўчага матэрыялу дазваляюць расціць грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на прыкладах з жыцця бацькоў, аднавяскоўцаў, на падзеях з гісторыі свайго сяла, пасёлка, горада.
Па статыстыцы, на тэрыторыі Глушанскага сельскага Савета пражываюць 1659 чалавек. З іх 8,5% - дзеці (дашкольнікі і навучэнцы школ); 5,9% - юнацтва, 8% - мігранты з краін СНД; 29,5% - людзі сталага ўзросту. У сувязі з тым, што працэнт пажылога насельніцтва штогод памяншаецца, паўстала неабходнасць перадаць маладому пакаленню назапашаныя веды аб родным краі.
Мэта праграмы: пошук і захаванне дакументальнай спадчыны пасёлка Глуша як часткі культурнай спадчыны Беларусі і забеспячэнне шырокаму колу карыстальнікаў свабоднага і неабмежаванага доступу да іх.
Задачы праграмы:
1. Арганізацыя доступу да краязнаўчых фондаў бібліятэкі і іншых крыніц інфармацыі, публічна даступных па Інтэрнеце, як унутры бібліятэкі, так і з аддаленых раёнаў.
2. Выдавецкая дзейнасць - стварэнне электронных краязнаўчых рэсурсаў.
3. Папаўненне электроннай базы дадзеных краязнаўчымі матэрыяламі.
4. Умацаванне партнёрства і ўзаемадзеяння з мясцовымі краязнаўцамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць.
5. Пошук эфектыўных форм работы.
6. Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў у сістэме выхавання і адукацыі асобы, абуджэнне пачуцця патрыятызму, любові да роднага краю, фарміраванне культурна-гістарычнай самасвядомасці праз развіццё краязнаўства.
Тэрмин дзеяння: 2020-2022 гг.
Мэтавая аўдыторыя:
Усе групы карыстальнікаў бібліятэкі
Напрамкі рэалізацыі праграмы:
• гістарычнае краязнаўства;
• фальклор і літаратурнае краязнаўства;
• вывучэнне гісторыі прамысловасці і сацыяльна-культурных аб’ектаў;
• пошук, захаванне і распаўсюджванне краязнаўчых матэрыялаў эстэтычнага напрамку.
Змест работы па праграме:
• Збор, апрацоўка і захоўванне дакументаў, відэа і аўдыё матэрыялаў пра цікавых людзей Глушанскага сельскага Савета;
• Папаўненне краязнаўчай базы дадзеных "Зямля глушанская, табой мы ганарымся»;
• Распрацоўка і афармленне разнастайных фотавыставаў, экспазіцый аб людзях сельскага Савета;
• Стварэнне цыкла медыя прэзентацый, прысвечаных землякам;
• Прыцягненне розных груп грамадскай супольнасці да цеснага супрацоўніцтва ў справе захавання гістарычнай краязнаўчай спадчыны.
Формы рэалізацыі праграмы:
- Аматарскае аб’яднанне “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”
- Традыцыйныя формы масавай работы
- Інавацыйныя формы работы, якія з’яўляюцца ў сувязі са зменамі ролі бібліятэк на інфармацыйным і дасугавым рынках
Партнёры праграмы:
* Глушанскі сельскі выканаўчы камітэт;
* Глушанскі сельскі Дом культуры;
* Глушанскі філіял ДУК “Бабруйская раённая школа мастацтваў”;
* Цэнтр рамёстваў п. Глуша;
ДУА “Глушанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа”.
Чакаемыя вынікі:
* захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краю;
* распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, фарміраванне і развіццё краязнаўчых інфармацыйных патрэб карыстальнікаў бібліятэкі;
* папулярызацыя гістарычнай спадчыны і дзеянняў землякоў у імя росквіту малой радзімы;
* умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў;
* павышэнне іміджу бібліятэкі як цэнтра краязнаўчай інфармацыі.
Этапы рэалізацыі праграмы:
1.Падрыхтоўчы (I паўгоддзе 2020 года)
- вывучыць нарматыўную базу;
- распрацаваць, абмеркаваць і зацвердзіць мэтавую бібліятэчную праграму “Шлях да адраджэння”;
- прааналізаваць матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы рэалізацыі праграмы;
- правесці даследаванні па напрамках рэалізацыі праграмы;
- падабраць методыкі па асноўных напрамках праграмы;
- прааналізаваць фонд сцэнарных матэрыялаў, метадычнай літаратуры, наяўных інфармацыйных рэсурсаў па краязнаўству, патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню.
2. Практычны (2020-2022 гады)
- адпрацаваць змест дзейнасці, найбольш эфектыўныя формы і метады выхаваўчага ўздзеяння на карыстальнікаў бібліятэкі;
- распрацаваць сцэнары экскурсій па краязнаўчаму кутку, па памятных, гістарычных месціных пасёлка;
- устанавіць устойлівае партнёрства ў адукацыйнай, культурнай, дасугавай сферах;
- праводзіць маніторынг рэалізацыі праграмы.
3. Аналітычны (II паўгоддзе 2022 года)
- абагульніць вынікі работы бібліятэкі па арганізацыі праграмы;
- спланаваць работу на наступны перыяд.
Фарміраванне фондаў
і інфармацыйных рэсурсаў краязнаўчай тэматыкі
| Змест работы | Тэрмін рэалізацыі | Адказны |
|
Мэтанакіравана фарміраваць кніжны фонд бібліятэкі літаратурай па краязнаўству, выкарыстоўваць кампаненты краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату ў традыцыйных і электронных формах: каталогаў, картатэк, БД
|
2020-2022гг | аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры |
|
Правесці вывучэнне фонду літаратуры па краязнаўству
|
2020г | Глушанская бібліятэка |
|
Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні краязнаўчага зместу
|
2020-2022гг | аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры |
|
Абагульненне назапашанага матэрыялу, стварэнне і папаўненне матэрыяламі ўжо існуючых тэматычных папак па тэматыцы Праграмы
|
2020-2022гг | Глушанская бібліятэка |
| Стварэнне ўласных электронных рэсурсаў, слайд-аглядаў, выданне буклетаў, брашур на аснове публікацый перыядычнага друку і матэрыялаў з фонду бібліятэкі | 2020-2022гг | Глушанская бібліятэка |
План рэалізацыі праграммы на 2020 год
| Назва і форма правядзення | Тэрмін выканання | Адказны |
|
Культурна-масавыя мерапрыемствы
|
||
|
Гадзіна краязнаўства “Імі ганарыцца Бабруйшчына”
|
красавік | бібліятэка |
|
Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мітынгу «Подвиг твой, солдат победы, будет жить века!» (да 75-годдзя Перамогі)
|
май | бібліятэка, СДК, сельвыканкам |
| Акцыя памяці «У гонар агульнай Перамогі!» | май | Бібліятэка, ВПК, СДК |
|
Акцыя-рэквіем «Свеча памяти»
|
май | Бібліятэка, СДК |
|
Экскурсія «По тем дорогам, где прошла война» (да 75-годдзя Перамогі)
|
чэрвень | бібліятэка |
|
Вечар успамінаў "Комсомол - не просто возраст, комсомол - моя судьба"
|
верасень | бібліятэка, ВПК |
|
Слайд-экскурсія «Памятные места родного края»
|
кастрычнік | бібліятэка |
|
Гадзіна краязнаўства “Імёны ў гісторыі краю”.
|
лістапад | |
|
Выстава–прагляд «Шануй гісторыю сваю»
|
ліпень | бібліятэка |
|
Пазнавальная інфармацыя «Их имена в истории посёлка»
|
лістапад | бібліятэка |
| Выстава – прагляд «Шануй гісторыю сваю» | 1-10 лістапада | бібліятэка |
| Выстава-інсталяцыя «Куток сялянскага побыту» | на працягу года | бібліятэка |
| Выкананне даведак краязнаўчай тэматыкі. | на працягу года | бібліятэка |
|
«Память на все времена» (информация о воинских захоронениях времён ВОВ на территории Глушанского сельского совета)
|
май-чэрвень | бібліятэка |
| Цыкл буклетаў “Вёсачка мая” | красавік-чэрвень | бібліятэка |
| Цыкл буклетаў “Майстры пасёлка” | ліпень-жнівень | бібліятэка |
|
Цыкл буклетаў “Выпускнікі-настаўнікі”
|
верасень-кастрычнік | бібліятэка |
|
Брашура “Установы пасёлка”
|
снежань | бібліятэка |
Работа аматарскага аб’яднання
“Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін правядзення |
| “Традыцыі народа ў народным касцюме” | пазнавальная гадзіна | студзень |
|
“500 лет молитв”
|
інфарміна | сакавік |
| “Лялькі жаночага лёсу” | бібліятэчныя вячоркі | кастрычнік |
План рэалізацыі праграммы на 2021 год
| Назва і форма правядзення | Тэрмін выканання | Адказны |
|
Культурна-масавыя мерапрыемствы
|
||
|
Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”
|
студзень | бібліятэка, СДК |
|
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Обреченные на героизм”
|
люты | бібліятэка, СДК, ВПК |
|
Дыялог “Нам жыць у вёсцы роднай”
|
люты | бібліятэка |
|
Дыялог “Мая грамадзянская пазіцыя”
|
сакавік | бібліятэка, ВПК |
|
Гадзіна краязнаўства “Беларусь – краіна маёй будучыні”
|
сакавік | бібліятэка |
|
Завочнае падарожжа “Вечна жыві і квітней Беларусь”
|
красавік | бібліятэка, ВПК |
|
Гадзіна гісторыі “Беларусі сімвалы родныя”
|
май | бібліятэка, ВПК |
|
Урок-памяць “Дзякуй, дзяды, за Перамогу”
|
май | бібліятэка, СДК, ВПК |
|
Акцыя “Свечка памяці”
|
чэрвень | бібліятэка, ВПК |
|
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам засталася спадчына”
|
ліпень | бібліятэка, СДК |
|
Віктарына “Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом”
|
жнівень | бібліятэка |
|
Інфармацыйная гадзіна “З вытокаў роднай мовы”
|
верасень | бібліятэка |
|
Дзень краязнаўства “Іх імёнамі названы вуліцы пасёлка”
|
верасень | бібліятэка, ВПК |
|
Гасцёўня “На таленты багатая зямля”
|
кастрычнік | бібліятэка, ВПК |
|
Літаратурны конкурс “Любі свой край і апявай”
|
лістапад | бібліятэка, ВПК |
|
Вечарына “Сямейныя дынастыі”
|
снежань | бібліятэка, ВПК |
|
Выставачная дзейнасць
|
||
|
Выстава “Адвечны голас Радзімы”
|
люты | бібліятэка |
|
Фотавыстава “Ведаем. Памятаем. Ганарымся”
|
май | бібліятэка |
|
Фотавыстава “Гісторыя пасёлка ў тварах”
|
лістапад | бібліятэка |
|
Работа аматарскага аб’яднання “Гасцёўня беларускай мінуўшчыны”
|
||
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін правядзення |
| Традыцыі народа ў народным касцюме | пазнавальная гадзіна | студзень |
|
500 гадоў малітваў
|
інфарміна | сакавік |
| Лялькі жаночага лёсу | бібліятэчныя вячоркі | кастрычнік |
| Эпоха “Рэтра” | вечарына-успамін | лістапад |
|
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
|
||
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
|
Аказанне Глушанскай бібліятэцы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы
|
2020-2022 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
|
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк
|
2020-2022 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Заняткі бібліятэчных спецыялістаў па краязнаўству на базе Глушанскай бібліятэкі | 2020-2022 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка |
|
Арганізацыя музейных куткоў у бібліятэцы. Метадычныя рэкамендацыі
|
2020 г. | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2017-2019 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка |
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 213844
Магілёўская вобласць,
Бабруйскі раён,
п. Глуша, вул. Кастрычніцкая,32
Тэлефон: 8(0225) 707358
E –mail: cbsr1@yandex.ru
- Подробности
- Просмотров: 3069

