- Подробности
- Опубликовано: 23 Март 2020
ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”
бібліятэка аграгарадка Цялуша
“ЗЯМЛЯ, НАМ ДАДЗЕНАЯ ЛЁСАМ”
мэтавая бібліятэчная праграма
па краязнаўству
на 2020-2023 гады
Назва праграмы: “ЗЯМЛЯ НАМ ДАДЗЕНАЯ ЛЁСАМ”
ПАСТАНОЎКА ПРАБЛЕМЫ: Адраджэнне нацыянальнай спадчыны з’яўляецца сёння адной з найбольш важных задач грамадства. Любоў да роднай мовы, літаратуры, роднага краю, Бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры, побыту. Веданне гісторыі краю – гэта аснова, на якой ажыццяўляецца рост духоўнай культуры кожнага чалавека. Краязнаўства з’яўляецца адным з галоўных звенняў у захаванні гісторыка- культурнай спадчыны краіны. Мінулае і сучаснае, назапашаны вопыт папярэднімі пакаленнямі, іх быт, звычаі, традыцыі – усё гэта тэмы шматлікіх мерапрыемстваў, якія ладзіць бібліятэка. Прывіццё лепшых якасцяў кожнаму новаму пакаленню беларусаў залежыць ад бібліятэкараў, бацькоў і настаўнікаў.
МЭТЫ ПРАГРАМЫ:
-вывучэнне мінулага і сучаснага роднага Бабруйскага краю, захаванне і адраджэнне традыцый малой Радзімы;
-развіццё цікаўнасці да багатай этнакультурнай спадчыны беларускага народа;
-выхаванне любові да роднага краю, павагі да яго гісторыі.
ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ:
•выхаваць у карыстальнікаў цэнасныя адносіны да народных звычаяў, засведчыць пераемнасць паміж традыцыямі старажытных і сучасных беларусаў;
•развіць у падлеткаў назіральнасць, увагу, памяць, мастацкі густ;
•пазнаёміць з мінулым нашага краю, абудзіць цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа;
•садзейнічанне культурнаму развіццю аднавяскоўцаў, захаванню роднай мовы, адраджэнню народных традыцый і звычаяў.
Узроставая група: падлеткі і моладзь 12-16 гадоў
Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2020 - 2023 гады
Партнёры праграмы: Цялушскі сельскі Дом культуры, Цялушскі ВВК дзіцячы сад-школа.
Формы рэалізацыі праграмы: гадзіны гісторыі, фальклорныя вечары і святы, інсцэніроўкі народных абрадаў, краязнаўчыя гадзіны.
Чакаемыя вынікі:
•павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг;
•павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў аднавяскоўцаў;
•павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;
•павеліченне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі;
•павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў;
•павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў;
•умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.
Фарміраванне фондаў, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
| Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі матэрыяламі аб гісторыі Бабруйшчыны | 2020-2023 гг | Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ |
| Арганізацыя індывідуальнага інфармавання па пытаннях краязнаўства | 2020-2023 гг | бібліятэка |
| Складанне інфармацыйных і бібліяграфічных спісаў літаратуры для карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй краю | 2020-2023гг | даведачная служба ЦБ, бібліятэка аграгарадка Цялуша |
| Сачыць за публікацыямі краязнаўчага характару ў перыядычным друку. Праводзіць інфармацыйныя гадзіны і агляды краязнаўчых выданняў | 2020 -2023гг | бібліятэка аграгарадка Цялуша |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2020 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
| Ад зямлі, якая нарадзіла і натхняла. Міколе Аўрамчыку прысвячаецца | літаратурная вечарына | студзень |
| Мова – крыніца ўсей прыгажосці | Дзень роднай мовы | люты |
| Я, мой дом, мая вёска | краязнаўчая гадзіна | сакавік |
| Любі свій край, паважай гісторыю | падарожжа па родным мясцінам | красавік |
| Падпольшчыкі дзейнічалі мужна | краязнаўчы урок | май |
| На век у памяці людской | урок мужнасці | май |
| Пра тую зямлю, дзе ты нарадзіўся | краязнаўчая гадзіна | чэрвень |
| Як мы ведаем вясельны абрад | кульня-спаборніцтва | ліпень |
| Да Цялушы з любоўю | Дзень вёскі | жнівень |
| Мовы друкаванай чароўныя словы | Дзень беларускага пісьменства ў бібліятэцы | верасень |
| Пісьменнікі роднай старонкі | літаратурная гадзіна | кастрычнік |
| Іх імёны ў гісторыі вёскі | краязнаўчая гадзіна | |
| лістапад | ||
| Тут край маіх продкаў | падарожжа ў мінулае | снежань |
|
Выдавецкая дзейнасць |
||
| Мікола Аўрамчык – майстар крылатага слова | буклет | студзень |
| Навек у памяці людской | буклет | май |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2021 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
| Таленты роднага краю | краязнаўчая гадзіна | студзень |
| Наша спадчына | урок пазнання бацькаўшчыны | люты |
| Ад зерня - колас, ад слова - мова | дзень роднай мовы | люты |
| Сцяжынка ў беларускі фальклор | гадзіна фальклору | сакавік |
| Летапіс маёй вёскі | падарожжа ў мінулае | красавік |
| Тут нарадзіўся, тут жыву | падарожжа па родных мясцінах | красавік |
| Славутыя куточкі Беларусі | урок краязнаўства | май |
| Успомнім каране свае | краязнаўчая даведка | чэрвень |
| Вёска мая – гонар мой | краязнаўчы альманах | ліпень |
| Беларусь – зямля мая незалежная | дзень інфармацыі | ліпень |
| Вёска родная | Дзень вёскі | жнівень |
| З любоўю да роднага слова | дзень беларускага пісьменства ў бібліятэцы | верасень |
| На Пакровы | Пакроўскія ігрышчы | кастрычнік |
| Пісьменнікі роднай старонкі | краязнаўчая гадзіна | кастрычнік |
| Жывуць традыцыі – квітнее зямля | краязнаўчая гадзіна | лістапад |
| Няма на свеце краю даражэй | экскурс у гісторыю | снежань |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2022 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
| Ад родных вытокаў | краязнаўчая гадзіна | студзень |
| Знаёмыя постаці | літаратурная гадзіна па творчасці М. Аўрамчыка | студзень |
| Афганскі боль | гадзіна памяці | люты |
| Які гэта цуд – мова родная | Дзень роднай мовы | люты |
| Пазнай сябе, свой род, сваю зямлю | гадзіна гісторыі | сакавік |
| Калыска мая залатая | гадзіна фальклору | сакавік |
| Паданні зямлі Цялушскай | урок гісторыі | красавік |
| Бабруйшчына ў легендах і паданнях | падарожжа па родным мясцінам | красавік |
| Не абыйшла і нас вайна | гадзіна памяці | май |
| Ад кашулі – да лапцей | вандроўка ў свет старажытнай спадчыны | май |
| Падарожжа ў мінулы час | гадзіна этнаграфіі | чэрвень |
| Зямля, дзе ты нарадзіўся | краязнаўчы альманах | чэрвень |
| Беларусь - краіна маёй будучыні | гадзіна краязнаўчых ведаў | ліпень |
| Янка Купала – народны паэт Беларусі | паэтычная гадзіна | ліпень |
| Не знікай мая вёсачка | Дзень вёскі | жнівень |
| Крыніцы беларускай кнігі | гадзіна інфармацыі | верасень |
| Алесь Адамовіч: кнігі напісаныя сэрцам | гадзіна гісторыі | верасень |
| Крыніцы родных свят | ||
| гасцёўня | кастрычнік | |
| Вялікі дар нашчадкам | паэтычная гадзіна па творчасці Я. Коласа | лістапад |
| Вандроўка ў мінулае родных мясцін | экскурс ў гісторыю | снежань |
|
Выдавецкая дзейнасць |
||
| Зямля подзвігу і славы | краязнаўчы буклет | май |
| Старонкі вялікай вайны | буклет | верасень |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2023 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
| Калядныя звычаі | экскурс ў гісторыю | студзень |
| М. Аўрамчык - майстра паэтычнага слова | літаратурная гадзіна | студзень |
| Бабруйшчына – славутая частка Магілёўскага краю | гістарычнае падарожжа | студзень |
| Дунін Марцінкевіч – асоба і творчасць | літаратурнае знаёмства | студзень |
| І слова гучала, чароўнае слова! | літаратурны карагод | люты |
| Афганістан: жывыя галасы гераічнага лёсу | урок мужнасці | люты |
| Старонкі гісторыі беларускай арміі | урок гісторыі | люты |
| Мой родны край завецца Белай Руссю | гістарычная гульня | сакавік |
| Жалобны звон Хатыні | гадзіна памяці | сакавік |
| Жаваронкі вясну клічуць | свята народнага календара | сакавік |
| Роднай зямлі шматгалоссе | падарожжа | красавік |
| Трагічны лёс Платона Галавача | літаратурнае знаёмства | красавік |
| Родная мова, сябруй са мной! | гульня | красавік |
| Старонкі горкай памяці | літаратурнае падарожжа | май |
| Часоў былых і новых повязь | этнаграфічная экспедыцыя | чэрвень |
| Помнікі расказваюць | краязнаўчая гадзіна | чэрвень |
| Калі песня мае крылы | гадзіна фальклору | ліпень |
| Вякоў далёкі голас | урок краязнаўства | студзень |
| Веская мая! | свята вёскі | жнівень |
| Кола года – вясёлка часу | вандроўка ў народны каляндар | снежань |
| Мудрасць друкаванага слова | свята | верасень |
| Скарбы вясковых куфараў | краязнаўчая гадзіна | верасень |
| Свет ручніковы – скарб адмысловы | краязнаўчы ваяж | кастрычнік |
| Наша будучыя – у памяці аб мінулым | краязнаўчае падарожжа | лістапад |
| Сцяжынкамі народных святаў | гасцёўня | лістапад |
| Напісанае застаецца | фальклорная вечарына | снежань |
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
| Аказанне бібліятэцы аг Цялуша метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы | 2020-2023 | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | 2020-2023 | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Распрацоўка метадычных рекамендацый “Арганізацыя музейных куткоў у бібліятэцы” | 2020 | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2020-2023 | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка аг Цялуша |
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Адрас: в. Цялуша, вул. Пушкіна, 15
Бабруйскі раён
Магілёўская вобласць
213850
Тэлефон: 8 (0225) 413999
E-mail: cbs f 10@yandex. ru
- Подробности
- Просмотров: 3147

