Russian Belarusian

ДУК “ЦБС Бабруйкага раёна”

Цэнтральная бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

 

 

 

Бібліятэчны праект

Франтаваяагітпалатка

 

Абгрунтаванне праекта:

Памяць - гэта злучальнае звяно паміж мінулым і будучыняй. Яна заклікае, пераконвае і перасцерагае, выклікае веру і дае сілы.

Усё далей у мінулае адыходзіць ад нас самая смертаносная вайна 20-га стагоддзя ў гісторыі Беларусі. Але не прытупляецца пачуццё горычы і страт, якія выпалі на долю нашага народа ў тыя далёкія кровапралітныя гады.

Няўмольна ляціць час, і ўсё менш застаецца жывых сведак вайны, але беларускі народ свята шануе памяць пра подзвігі тых, хто не шкадаваў ні сіл, ні жыцця ў бітве з ворагам.

Пачуццё датычнасьці да лёсу роднага краю, любоў да Айчыны не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца ў маладым пакаленні ў паўсядзённым жыцці.

Лёс любога цывілізаванага грамадства залежыць ад маладога пакалення, і ад таго, якімі будуць каштоўнасныя прыярытэты сённяшняй моладзі, шмат у чым залежыць будучыня краіны.

Таму патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, можна лічыць адным з асноўных напрамкаў у дзейнасці бібліятэк, якое спрыяе пашырэнню ведаў аб гераічным мінулым роднага краю, развіццю цікавасці да гістарычных падзей мінулага.

Работа бібліятэк па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі спрыяе развіццю ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і духоўна-маральных каштоўнасцяў.

Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для нашай краіны напоўнены асаблівым сэнсам, свяшчэннай памяццю аб загінуўшых на палях бітваў. З той пары вырасла не адно пакаленне, і падзеі Вялікай Айчыннай вайны для іх далёкая гісторыя. Доўг бібліятэк захоўваць гістарычную памяць аб Вялікай Перамозе, выхоўваць у моладзі паважлівыя адносіны да тых удзельнікаў вайны, якія жывуць побач, знаёміць з лепшымі творамі ваеннай тэматыкі.

Гэта – асноўныя крытэрыі працы бібліятэк дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна» па патрыятычным выхаванні моладзі.

 

Мэта праекта:

1.         Фарміраванне ў свядомасці моладзі патрыятычных пачуццяў, перакананняў, поглядаў, гонару і павагі да культурнага і гістарычнага мінулага краіны;

2.         Папулярызацыя літаратуры героіка-патрыятычнай накіраванасці.

 

Задачы:

1.         Павышэнне эфектыўнасці дзейнасці бібліятэк дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна" па ваенна - патрыятычным выхаванні;

2.        Удасканаленне масавай работы шляхам актыўнага выкарыстання інавацыйных і інтэрактыўных форм;

3.        Павышэнне эфектыўнасці наглядных форм па папулярызацыі літаратуры ваеннай тэматыкі;

4.         Стварэнне і папулярызацыя друкаваных і электронных матэрыялаў краязнаўчага характару.     

 

Мэтавая аўдыторыя: моладзь, дзеці.

Тэрмін рэалізацыі праекта: 8 – 9 мая 2021 года

Змест дзейнасці па рэалізацыі праекта:

          Патрыятызму нельга навучыць, яго трэба паступова выхоўваць. Бібліятэка, якая выступае ў якасці сацыяльнага інстытута і валодае багатымі фондамі, дазваляе аднаўляць праз кнігу гісторыю нашай Радзімы, тым самым выступае ў якасці правадыра паміж пакаленнямі, застаючыся годным захавальнікам патрыятычных традыцый.

 

Для рэалізацыі праекта стварыць аргкамітэт у складзе:

Нікіфарава Тіццяна Ігараўна – намеснік дырэктара ЦБС;

Варабь’ёва Жанна Барысаўна – загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынгу ЦБ;

Смаршчок Таццяна Аляксаддраўна – загадчык аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ЦБ.

 

У рамках праекта "Франтавая агітпалатка", распрацаванага цэнтральнай раённай бібліятэкай, арганізаваны комплекс інтэрактыўных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне патрыятычнай свядомасці, любові і павагі да гісторыі Айчыны і роднага краю.

 

№        Форма і назва мерапрыемства Адказныя за правядзенне Тэрмін правядзення
1.         Адзіны дзень чытання “Я ведаю вайну па старонках кніг” аддзел бібліятэчнага маркетынгу 8 мая 2021г.
2.         Кніжная выстава-інсталяцыя “Вайны святыя старонкі”                   аддзел абслугоўвання 9 мая 2021г.
3.         Кніжная выстава-экспазіцыя “Як перамагалі нашы дзяды” аддзел абслугоўвання 9 мая 2021г.
4.         Кніжная выстава “Дзеці вайны”                       аддзел абслугоўвання 9 мая 2021г.
5.         Стэнд, прысвечаны Героям Савецкага Саюза - ураджэнцам Бабруйскага раёна “Памяці герояў” аддзел маркетынгу 9 мая 2021г.
6.         Выстава адной кнігі “І памяць аб вайне нам кніга пакідае”         аддзел маркетынгу 9 мая 2021г.
7.         Інсталяцыя “Рэха мінулай вайны” аддзел маркетынгу 9 мая 2021г.
8. Гістарычная гульня Памяць без тэрміну даўнасці” аддзел абслугоўвання 9 мая 2021г.
9.         Завочнае падарожжа па помніках баявой славы Бабруйскага раёна “Неўміручасць подзвігу” аддзел абслугоўвання 9 мая 2021г.
10.       Акцыя “Сцяна памяці” аддзел маркетынгу 9 мая 2021г.
11.       Акцыя “Салют Перамозе - слава Беларусі” аддзел маркетынгу 9 мая 2021г.
12.       Фотазона "Дзякуй за перамогу"      аддзел маркетынгу 9 мая 2021г.
13.       Экскурс у гісторыю “Партызанскі рух на Бабруйшчыне” аддзел абслугоўвання 9 мая 2021г.
14.       Мультымедыйная прэзентацыя “Героі Савецкага Саюза - ураджэнцы Бабруйскага раёна” аддзел абслугоўвання і інфармацыі 9 мая 2021г.
15. Мультымедыйная прэзентацыя-экскурс “Мемарыяльны комплекс “Курган Славы” (в.Сычкава)” аддзел абслугоўвання і інфармацыі 9 мая 2021г.

Выдавецкая дзейнасць

1. “З гісторыі партызанскага руху на Бобруйшчыне” аддзел маркетынгу
2. “Падпольшчыкі дзейнічалі мужна” аддзел маркетынгу
3. “Фёдар і Уладзімір: два Героі, два землякі” аддзел маркетынгу
4. “Вёска Прудзішча: незабытая малая радзіма” аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Рэсурснае забеспячэнне, бюджэт:

Дзеля рэалізацыі праекта "Франтавая агітпалатка" набыць сувенірную прадукцыю для ўзнагароджвання актыўных удзельнікаў мерапрыемства, а таксама матэрыялы для афармлення тэматычных зон палаткі.

 

Чаканыя вынікі:

1.         Захаванне памяці аб подзвігу   народа ў Вялікай Айчыннай вайне (стварэнне мультымедыйных прэзентацый, выпуск памятак, буклетаў, улётак).

2.         Павышэнне цікавасці да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на аснове літаратурных твораў (павелічэнне выдачы гісторыка-патрыятычнай літаратуры).

3.         Укараненне інавацыйных формаў і метадаў работы па патрыятычнаму выхаванню моладзі (інтэрактыўныя, дыялогавыя мерапрыемствы, кніжныя выставы).

 

Сістэма кіравання і кантролю рэалізацыяй праекта:

Праект рэалізуецца супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі ДУК "ЦБС Бабруйскага раёна" пад кіраўніцтвам аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Кантроль за выкананнем праекта ажыццяўляе дырэктар ДУК "ЦБС Бабруйскага раёна".