- Подробности
- Опубликовано: 01 Апрель 2021
ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка
Бабруйскага раёна”
бібліятэка аграгарадка Міхалёва
ШАНУЙ СВОЙ КРАЙ І ЎСЛАЎЛЯЙ
Мэтавая бібліятэчная праграма
па краязнаўству
на 2021-2023 гады
Выканаўца - бібліятэка аграгарадка Міхалёва
Актуальнасць праграмы
У цяперашні час востра адчуваецца неабходнасць адраджэння духоўнасці, ведання сваіх каранёў, свайго мінулага, а гэта магчыма толькі пры глыбокім вывучэнні гісторыі, літаратуры, традыцый і культуры свайго народа, мінулага і сучаснасці сваёй малой радзімы. Без адданасці і ўвагі да сваёй малой радзімы, сваіх каранёў не можа ў поўнай меры чалавек існаваць як асоба. Зараз, як ніколі, грамадства, ў першую чаргу, падрастаючае пакаленне мае патрэбу ў маральных арыенцірах, узгадаваных на роднай глебе.
Краязнаўства з’яўляецца важным рэсурсам патрыятычнага і маральнага станаўлення асобы, а краязнаўчая дзейнасць спрыяе яе ўсебаковаму развіццю. Менавіта таму краязнаўства сёння па праву лічыцца адным з асноўных накірункаў у рабоце бібліятэк. Мінулае і сучаснасць краю, раёна, вёскі, вопыт папярэдніх пакаленняў, іх традыцыі, побыт, звычаі, творчасць і многае іншае – усё гэта з’яўляецца тэмай шматлікіх бібліятэчных мерапрыемстваў. Пазнаючы свой край, усе вучацца любіць і шанаваць малую радзіму, узбагачаюцца ведамі.
Асноўная задача, якая стаіць перад бібліятэкай - абудзіць у чытачоў цікавасць і павагу да сваёй зямлі, звычаяў і традыцый свайго народу. Дадзеная праграма заклікана дапамагчы фарміраванню ў карыстальнікаў цэласнага ўяўлення аб сваім краі.
Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2021-2023 гады
Мэтавая аудыторыя: дзеці і падлетка ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.
Мэта праграмы: Стварэнне сістэмы культурнага, літаратурна-краязнаўчага выхавання, фарміраванне цікавасці да сваёй малой радзімы.
Задачы праграмы:
• выкарыстоўваючы розныя формы работы, садзейнічаць фарміраванню пачуцця любові да свайго краю, павышаць узровень інфармаванасці кожнага карыстальніка бібліятэкі па пытаннях краязнаўства;
• выхаванне ў падрастаючага пакалення імкнення да вывучэння культурнай спадчыны роднага краю;
• выхаванне пачуцця гонару за родны край;
• папаўненне краязнаўчых фондаў бібліятэк.
Чакаемыя вынікі:
• павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг;
• павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў аднавяскоўцаў;
• павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;
• павеліченне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі;
• павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў;
• павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў;
• умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў
Партнёры праграмы: Міхалёўскі СДК, ДУА “Міхалёўская сярэдняя школа”
Фарміраванне фондаў, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
| Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі матэрыяламі аб гісторыі Бабруйшчыны | 2021-2023 гг | Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ |
| Арганізацыя індывідуальнага інфармавання па пытаннях краязнаўства | 2021 -2023 гг | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
| Складанне інфармацыйных і бібліяграфічных спісаў літаратуры для карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй краю | 2021-2023гг | даведачная служба ЦБ, бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
| Сачыць за публікацыямі краязнаўчага характару ў перыядычным друку. Праводзіць інфармацыйныя гадзіны і агляды краязнаўчых выданняў | 2021 -2023гг | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2021 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
|
Выставачная дзейнасць |
||
| Мая Радзіма – Адзіная Беларусь | выстава | на працягу года |
| Я гэту зямлю Радзімай клічу | краязнаўчая выстава | на працягу года |
| Да скарбаў роднага слова | выстава | люты |
| Вялікія сімвалы вялікай краіны | выстава-апавед | май |
| Памятая сэрца, не забудзе ніколі | выстава-памяць | май |
| Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь! | выстава | ліпень |
| У свеце беларускай кнігі | выстава-рэклама | жнівень |
|
Масавыя мерарпыемствы |
||
| Таямніцы беларускіх слоў | гульня-віктарына | люты |
| Чытаем па-беларуску | акцыя | люты |
| Мой край і я: чым больш думаю, тым больш берагу | гадзіна радзімазнаўства | сакавік |
| Прыгажосць сваімі рукамі | выстава-дэманстрацыя творчых работ | красавік |
| Дакраніся да падзвігу сэрцам | паэтычны серпанцін | май |
| Па родным краі з фатаапаратам | фотавыстава | май |
| Жыццё, напоўненае творчасцю | вечар-партрэт А. Дзятлава | чэрвень |
| Ім наша памяць лепшая ўзнагарода | вечар-памяць | чэрвень |
| Шчодрасць родных крыніц | літаратурная вандроўка па Бабруйшчыне | ліпень |
| Мілыя сэрцу куткі Бабруйшчыны | віртуальнае падарожжа | жнівень |
| Зялёны куток маёй вёскі | конкурс фатаздымкаў | жнівень |
| Веліч слова славянскага | гістарычны экскурс | верасень |
| Каб жылі ў памяці героі-землякі | краязнаўчы вечар славы і прызнання | верасень |
| Мне па сэрцу маленькая радзіма, мне па сэрцу мой любы край | вечар добрых зносін | кастрычнік |
| Я вырас тут, і край мне гэты дарагі | гадзіна краязнаўства | лістапад |
| Шчодрая талентамі родная старонка | краязнаўчыя вячоркі | снежань |
|
Выдавецкая дзейнасць |
||
| Свой родны край не забывай | рэкамендацыйны спіс | люты |
| Яны змагаліся за Перамогу | краязнаўчы дапаможнік аб воінах-земляках | май |
| Помнікі і абеліскі роднага краю | краязнаўчы дапаможнік | ліпень |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2022 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
|
Выставачная дзейнасць |
||
| Мая Радзіма Беларусь. Сляды гісторыі | выстава | на працягу года |
|
Масавыя мерарпыемствы |
||
| Халакост: гісторыя, памяць, лёсы | гадзіна гісторыі | студзень |
| Трагедия и доблесть Афганистана | гадзіна гісторыі | люты |
| Веліч слова беларускага | гістарычны экскурс | люты |
| Вяснавыя святы на вёсцы: Масленіца | гадзіна пазання | сакавік |
| З мілым краем дыхаю разам | гадзіна краязнаўства | сакавік |
| Мы грамадзяне Беларусі | гадзіна інфармацыі | сакавік |
| Беларусь і Расія: мы адзін аднаму верныя | гадзіна гісторыіі | красавік |
| Што мілей роднага краю | урок краязнаўства | красавік |
| Горкай памяці сляза | урок гісторыі | красавік |
| Сказание о цветах белорусского флага | гадзіна гісторыі | май |
| Памятай іх імёны | гадзіна памяці | май |
| Хто памятае пра вайну, той шануе мір | гадзіна гісторыі | май |
| Еўфрасіння Полацкая: настаўнік, выхавальнік, бібліятэкар | духоўна-асветніцкая гадзіна | чэрвень |
| Помните! Какою ценой завоевано счастье! | урок гісторыі | чэрвень |
| Жыве на Бабруйшчыне майстар | гадзіна-знаёмста з Народным майстрам Беларусі Ю. Боўдай | жнівень |
| Родная мова – крыніца празрыстая | літаратурная гадзіна | верасень |
| Алесь Адамовіч: напісана сэрцам | літаратурнае знаёмства | верасень |
| Яны праславілі нашу зямлю | гадзіна краязнаўства | верасень |
| Ты ўсіх краёў даражэйшы для мяне | краязнаўчая вечарына | кастрычнік |
| Адкуль пайшла зямля Міхалёўская | гадзіна краязнаўчага апавядання | снежань |
ПЛАН
рэалізацыі праграмы на 2023 год
| Назва мерапрыемства | Форма правядзення | Тэрмін выканання |
|
Выставачная дзейнасць |
||
| Мой мірны беларускі край | выстава | на працягу года |
| Багатая ты родная мова | выстава | люты |
| Гэта я не вярнуўся з бою | выстава | май |
|
Масавыя мерарпыемствы |
||
| Цуд Каляднай ночы | фальклорная гадзіна | студзень |
| Мікола Аўрамчык - выдатны паэт славянскага свету | літаратурнаая гадзіна | студзень |
| Памяць без тэрмінну даўнасці | гадзіна гісторыі | студзень |
| Імя, славутае ў стагоддзях | вечарына-партрэт(В. Дунін-Марцінкевіч) | люты |
| Мне па сэрцы маленькая раздіма, мне па сэрцы любімы край | вечарына зносін | люты |
| Героі-інтэрнацыяналісты і іх подзвігі | гадзіна памяці | люты |
| Масленіцу сустракаем – у бібліятэку запрашаем | свята | люты |
| Ведаем. Ганарымся. Памятаем. | гістарычная гульня | сакавік |
| Аб малой радзіме вершаванымі радкамі … | гадзіна паэзіі | сакавік |
| Вяртанне да вытокаў | гадзіна радзімазнаўства | сакавік |
| Жалобны набат Хатыні | вечар памяці | сакавік |
| Славен раён справамі, славен раён людзьмі | урок-ушанаванне | красавік |
| Платон Галавач. Жыццё і творчасць | літаратурнае знаёмства | красавік |
| Сімвалы маёй краіны | гадзіна гісторыі | май |
| Франтавыя подзвігі нашых землякоў | гадзіна мужнасці | май |
| Легенды і паданні Магілеўшчыны | пазнавальная гадзіна | чэрвень |
| Без аб’яўлення вайны | урок-памяць | чэрвень |
| Нам жыць і памятаць | экскурс у гісторыю | чэрвень |
| Беларускі жаночы касцюм | гадзіна гісторыі | жнівень |
| Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць | літаратурная гасцёўня | верасень |
| Алесь Адамовіч: партрэт пісьменніка і чалавека | літаратурная гадзіна | верасень |
| Край мой – гонар мой | гадзіна краязнаўства | верасень |
| Таленты роднага краю | гадзіна-знаёмства | кастрычнік |
| Паэты Бабруйшчыны | літаратурная гадзіна | лістапад |
| Мы гэтай зямлі працяг | дыялог | снежань |
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
| Аказанне бібліятэцы аграгарадка Міхалёва метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы | 2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | 2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйным сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2021-2023 гг | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
| Анкетаванне “Я радзіму сваю люблю” | студзень 2021 г | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
| Анкетаванне “Ты і гісторыя” | люты2022 | бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
| Семінар “Работа бібліятэкі па папулярызацыі нацыянальнай літаратуры” | люты2023 | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Занятак ў базавай бібліятэцы па краязнаўству “Работа бібліятэк па папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў” | Кастрычнік 2023 | аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка аграгарадка Міхалёва |
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 213856
Магілёўская вобласць,
Бабруйскі раён,
аграгарадок Міхалёва-1,
вул. Дзяржынскага, 16
Тэлефон: 8(0225) 706918
E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Подробности
- Просмотров: 2021

