Russian Belarusian

У дні зімовых канікулаў Бабруйская цэнтральная раённая бібліятэка запрашае дзяцей і падлеткаў пазнавальна і цікава правесці час у бібліятэцы.

26.12.2019 - 10.01.2020 - Дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Вясёлая гульнятэка”;

Майстэрня навагодняга дызайну “Зімовая феерыя - сваімі рукамі”;

“Свята ёлкі і зімы”- кніжна-ілюстрацыйная выстава.

У рамках інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку дзіцячага чытання “Канікулы чарговыя - канікулы зімовыя!” бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі падтрымалі раённую дабрачынную акцыю “Цуды на Ражство” па добраахвотнаму збору літаратуры для дзяцей Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, якая праходзіць у Бабруйскім раёне з 15 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020-га. Да ўдзелу ў акцыі таксама запрошаны карыстальнікі цэнтральнай бібліятэкі.

У межах праграмы зімовых чытанняў “Канікулы чарговыя - канікулы зімовыя!” бібліятэкары будуць прапанаваць сваім чытачам мноства займальных сустрэч з любімымі кнігамі, іх будуць чакаць навагоднія выставы і прагляды, праграмы і конкурсы. Праграму зімовых чытанняў складаюць:

  • навагодняе турнэ “Деды Морозы разных стран мира”;
  • конкурсна-гульнёвая праграма “Пачынаем Новы Год. Запрашаем у карагод”;
  • майстар-клас па вырабу навагодніх паштовак “Навагодні калейдаскоп” у межах майстэрні навагодняга дызайну “Зімовая феерыя - сваімі рукамі”;
  • літаратурны карагод “Беларуская зіма - гэта цуд, паверце!”;
  • ранішнік “Ёлка ў госці запрасіла”;
  • прэм’ера кнігі І.Токаравай “Зімовыя канікулы ў Белавежскай пушчы”;
  • калядныя чытанні “Добрая казка Каляд”.

Адкрыла праграму зімовых чытанняў навагодняе турнэ “Деды Морозы разных стран мира”. Да чытачоў бібліятэкі завітаў галоўны чараўнік навагодніх святаў Дзед Мароз разам са сваёй памочніцай Снягуркай. Удзельнікі свята адправіліся ў падарожжа і пазнаёміліся з навагоднімі героямі-віншавальнікамі розных краін свету: ЗША, Канады, Фінляндыі, Швецыі, Грэцыі, Італіі, Манголіі і іншых краін. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай дзеці прачыталі артыкул з часопіса “Весёлый зоопарк” пра сімвал года 2020-га, загадвалі загадкі, чыталі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра зіму і Новы Год вядомых беларускіх пісьменнікаў з кнігі “Падарунак ад Дзеда Мароза”. Вясёлы святочны настрой дзецям надавала сумеснае выкананне песні Р. Кудашавай “В лесу родилась ёлочка”.

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі плануюць зрабіць рэалізацыю навагодніх праграм сваёй традыцыяй, бо бібліятэка - гэта прастора для цёплых і сяброўскіх зносін.