- Подробности
- Опубликовано: 07 Октябрь 2019
Юбілейны, 10-ы фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” прайшоў у п. Глуша Бабруйскага раёна 5 кастрычніка 2019 года.
Упершыню ён адбыўся ў 2009 годзе. З 2016 года “Глушанскі хутарок” мае статус фестывалю Бабруйскага раёна. Сёлета ў фестывалі прымалі ўдзел творчыя калектывы з Клічаўскага, Кіраўскага, Глускага, Асіповіцкага, Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Удзельнікі фестывалю прэзентавалі і прадавалі свае вырабы, этнаграфічныя калекцыі. На тэматычных падворках гучала музыка, праводзіліся традыцыйныя абрады, гульні, конкурсы і сельскія забавы.
Бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “ЦБС Бабруйскага раёна” з’яўляюцца ўдзельнікамі ўсіх значных раённых мерапрыемстваў. Цікавую і змястоўную праграму для ўдзельнікаў свята падрыхтавалі бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі. Мясцовыя жыхары і госці фестывалю мелі магчымасць пазнаёміцца з разгорнутай кніжнай выставай - экспазіцыяй “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”. Кнігі і альбомы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўвалі найбольш пашыраныя віды беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, ганчарства, кавальства, пляценне, роспіс. Не аставілі раўнадушнымі ўдзельнікаў фестывалю фатаграфіі і інфармацыйныя матэрыялы пра вядомых народных майстроў з Бабруйшчыны, выстава вырабаў майстроў-ганчароў Ю.Боўды і А.Арлова.
Яркай і змястоўнай была конкурсная гульня “Улюбёныя ў народныя рамествы”. Самым юным удзельнікам фестывалю была адрасавана “Віктарына для тых, хто грае, спявае, слухае і, вядома ж, чытае”.
Аматарам творчасці пісьменніка - земляка Алеся Адамовіча быў прысвечаны літаратурны дайджэст “Алесь Адамовіч: праўда жыцця”.
- Подробности
- Просмотров: 1434

