Russian Belarusian

У Год малой радзімы Бабруйскі раён адзначае яшчэ адну знамянальную дату – 95-годдзе Бабруйскага раёна.

На прыканцы ліпеня школьнікі аздараўленчага лагера “Лесавічок” ДУА “Каменская СШ” мелі магчымасць папоўніць скарбонку сваіх ведаў аб Бабруйшчыне. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі Дзень краязнаўства ў межах краязнаўчага маршруту “Наш раён – Бабруйскі!”

Загадчык аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Плышэўская Ж.Л. прэзентавала краязнаўчы даведнік «Прогулка по родному краю или 10 причин побывать в Бобруйском районе». Бібліятэкар адзначыла унікальнацсь прыроды і культуры Бабруйскага раёна, прыцягнула ўвагу да праблемы захавання прыродна-культурных каштоўнасцей сваёй малой радзімы.

Зацікаўленныя школьнікі разам з бібліятэкарам Грэцэнка С.А. адправіліся ў падарожжа па “Літаратурнай карце Бабруйшчыны”. Бібліятэкар прадставіла эксклюзіўны матэрыял цікавых старонак біяграфій класіка беларускай літаратуры, пачынальніка беларускага нацыянальнага тэатра В.І.Дуніна-Марцінкевіча, паэта Міколы Аўрамчыка, пісьменніка Алеся Адамовіча і Алеся Дзятлава.

Дзень краязнаўства зацвердзіў: кожнаму цікава ведаць пра родны край, дзе лёсіла нарадзіцца, жыць і вучыцца.