Russian Belarusian

Пад такой назвай быў прапанаваны дзень дэгустацыі літаратурных навінак удзельнікам аздараўленчага лагера “Лесавічок” ДУА “Каменская СШ”.

Мэта мерапрыемства: пазнаёміць з найлепшымі творамі сучасных аўтараў, з серыяй кніг “Гісторыя для школьнікаў”, раскрыць разнастайнасць літаратуры і распавесці аб 75-годдзі партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Бібліятэкар Грыцэнка С. у імправізаваным кафэ прапанавала пагартаць і выбраць для чытання тую, ці іншую кнігу. Меню складалася з мноства літаратурных страў:

“Асарці” – знаёмства з кнігамі розных жанраў і напрамкаў;

“Вытанчанасць” – класіка дзецям: залаты фонд літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”;

“Разыначка” – фантастыка і дэтэктывы серыі «Прикольный детектив», «Прикольные приключения».

Усе літаратурныя навінкі бібліятэкі сапраўды можна назваць кнігамі для гурманаў.

Потым бібліятэкар прэзентавала дзецям рэкамендацыйны спіс літаратуры “Гісторыя для школьнікаў”, а бібліятэкар Казусёнак М.В. правяла прэм’еру кнігі Нікіціна М. “Беларусь партызанская”.

Дзеці атрымалі цікавую і карысную інфармацыю.