- Подробности
- Опубликовано: 17 Июнь 2019
З 1 чэрвеня 2019 года ў цэнтральнай бібліятэцы стартавала летняя праграма чытання “Летняе сонца на кніжнай старонцы”. Штогод бібліятэкары ствараюць умовы для актыўнага і змястоўнага выкарыстання вольнага часу дзяцей і падлеткаў летам і распрацоўваюць новыя метады прыцягнення дзяцей да чытання.
Прэзентацыя праграмы летніх чытанняў прайшла ў межах Пушкінскага свята паэзіі 8 чэрвеня у в. Цялуша. Для гасцей свята і дзяцей з аздараўленчага лагера “Рамонак” (“Цялушскі ВПК д/с - СШ Бабруйскага раёна”) працавала дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка “Лукаморскія забавы”, бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей літаратурна-пазнавальную гульню “По Пушкинским тропам”, ілюстраваную віктарыну “Адгадай загадку”. На пляцоўцы былі прадстаўлены сілуэтныя работы дзяцей “Пушкин в силуэте”, “Я помню чудное мгновенье…”, знатакі паэзіі Пушкіна ўмела ўпісвалі яго паэтычныя радкі ў “Пушкінскі альбом”. Самыя творчыя дзеці наведалі майстэрню рукадзелля “Радуга творчасці: крэатыўнае лета”.
Адной з новых форм работы з дзецьмі стаў удзел у рабоце аўтапоезда, створанага ў раёне з удзелам устаноў культуры і адукацыі, для арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у перыяд летніх канікулаў праз кнігу, чытанне. Так, 14 чэрвеня 2019 года бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі разам з загадчыкам Каменскага сельскага клуба Ж. Нікіфаравец правялі акцыю “Азбука бяспечнага лета”. Для дзяцей населеных пунктаў Бярэзавічы, Лекерта працавала Школа асцярожнасці “Кнігавічка”. Праграма акцыі ўключала прэзентацыю кнігі дзіцячага псіхолага Л.Петраноўскай «Что делать, если…», ілюстраваны агляд літаратуры “Азбука бяспекі”, дзеці праслухалі і выканалі творчыя заданні ад Фількі і Лількі, галоўных дзеючых асоб непрыдуманых гісторый часопіса “Юный спасатель”.
- Подробности
- Просмотров: 776

