- Подробности
- Опубликовано: 21 Январь 2019
Дзень зімовых сустрэч, які прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы 17 студзеня 2019 года, завяршыў цыкл мерапрыемстваў праграмы зімовых чытанняў “Зімовая феерыя”.
У дні навагодніх свят бібліятэка сустракала сваіх чытачоў святочным убраннем, яркімі навагоднімі кніжнымі выставамі і вясёлымі святамі для дзяцей і дарослых.
Вядучая Дня зімовых сустрэч бібліятэкар С. Грыцэнка запрасіла дзяцей прыняць удзел у вясёлых гульнях і конкурсах. Дзеці ўдзельнічалі ў навагодняй гульні “Зімовыя дзівацтвы”, адказвалі на пытанні віктарыны “Што мы ведаем пра Свінку?”, разгадвалі “Загадкі ад гаспадыні Зімы” і, нават, адправіліся ў навагодні еўратур па краінах свету “Новы Год на ўсёй планеце”. Дзеці прадэманстравалі сваю кемлівасць і лоўкасць у прапанаваных гульнях і конкурсах.
Завяршыўся Дзень зімовых сустрэч конкурсам вершаў “Зімовы зарапад” і вернісажам зімовай перыёдыкі з “чарадзейнага чамадана”.
- Подробности
- Просмотров: 807

