- Подробности
- Опубликовано: 24 Август 2018
Лёс Алеся Мікалаевіча Дзятлава звязаны з Бабруйшчынай: тут ён нарадзіўся, тут прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады. У бацькоўскім доме ў вёсцы Плёсы жыве сястра пісьменніка, Іна Мікалаеўна, якая з трапятаннем успамінае дзіцячыя гады Алеся. Будучага пісьменніка з дзяцінства вабілі прасторы ваколіцы: ён любіў назіраць за паводзінамі жывых істот і многа чытаў. Дома ў Іны Мікалаеўны захоўваюцца кнігі брата, некаторыя з аўтографам, якія часова перададзены ў краязнаўчы куток бібліятэкі аграгарадка Іванаўка. Алесь Мікалаевіч -аўтар зборнікаў, аповесцяў і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.
У Год малой радзімы бібліятэкар зладзіла краязнаўча-экалагічную вандроўку “Звон сардэчных струн пейзажнай прозы Алеся Дзятлава”.Сам Алесь Дзятлаў пра вытокі сваёй творчасці напісаў: “Лічу сваёй малой радзімай, родным кутам Плёсы. Ніколі не парываў сувязі з роднымі мясцінамі. Многія героі маіх твораў, як кажуць, узяты жыўцом з вяскоўцаў-суседзяў.Мая малая радзіма, мой родны кут даў мне столькі як чалавеку, пісьменніку, што нельга выказаць словамі. І я ўдзячны людзям, якія ўсё жыццё са мной, у маіх кнігах”. Удзельнікі мерапрыемства таксама завастрылі ўвагу на экалагічнай старонцы творчасці земляка. А. Дзятлаў больш за дваццаць гадоў працаваў у часопісе “Родная прырода”. Шматлікія вандроўкі па запаведных мясцінах, вывучэнне жыцця лесу і яго насельнікаў далі багаты матэрыял для напісання твораў. У некаторых апавяданнях аўтара ўздымаюцца пытанні жорсткага стаўлення чалавека да “братоў нашых меншых”, пра любоў і спагаду да ўсяго жывога, што і было тэмай абмеркавання на мерапрыемстве.
- Подробности
- Просмотров: 1230

