- Подробности
- Опубликовано: 14 Май 2018
Урачыстымі мерапрыемствамі адзначылі ў Бабруйскім раёне 73-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Цыклам мерапрыемстваў сустрэлі яе бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “ЦБС Бабруйскага раёна”. У межах свята ў вёсцы Сычкава ля Кургана Славы супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі разгарнулі Франтавую агітпалатку. Увазе наведвальнікаў свята была прапанавана прэзентацыя выставы-прагляду “Помним! Гордимся! И чтим!” з раздзеламі “В книжной памяти мгновения войны”, “Дорогая сердцу книга о войне”, “Детство вновь не отберёт война”, “Стихи военных лет”, “О войне написано не всё”. Аснову фотаэкспазіцыі “Героі Бабруйшчыны” склалі матэрыялы, падрыхтаваныя бібліятэкарамі цэнтральнай бібліятэкі. Фатаграфіі Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў Бабруйшчыны дапаўнялі міні - нарысы пра герояў і іх асабовы ўклад у вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Матэрыялы з сямейных архіваў былі ў цэнтры экспазіцыі “Подвигу лежит дорога в вечность”. Наведвальнікі палаткі знаёміліся з фатаграфіямі і архіўнымі матэрыяламі з альбома “Успомнім усіх пайменна”, разглядалі баявыя ўзнагароды і чыталі лісты, якія напісаны салдатамі Вялікай Айчыннай да сваіх родных і блізкіх. У ходзе мерапрыемства бабруйская паэтка Лілея Касцян прэзентавала свае новыя вершы пра Вялікую Перамогу юным наведвальнікам франтавой агітпалаткі. Завяршыла мерапрыемства акцыя-пажаданне “Скажы сваё слова пра Перамогу”. Словы падзякі за Перамогу былі адрасаваны ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ад старшыні Бабруйскага райвыканкама Найдзёна Паўла Іванавіча, аўтара-складальніка гістарычнай хронікі “Памяць:Бабруйскі раён” Валеевай З.А. і іншых удзельнікаў урачыстасцей. Наведвальнікі палаткі мелі магчымасць сфатаграфавацца ў ваеннай форме, і, нават, упісаць прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, альбо іншыя даныя пра баявыя шляхі сваіх родных і блізкіх на зорках памяці і замацаваць іх на сімвалічным стэндзе “Ніхто не забыты. Нішто не забыта!”.
- Подробности
- Просмотров: 1273

