- Подробности
- Опубликовано: 28 Апрель 2018
Прэзентацыя выставы-памяці «Чарнобыль у нашай памяці” адбылася на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі, на якой прадстаўлена проза, паэзія і публіцыстыка пра Чарнобыльскую трагедыю, творы беларускіх пісьменнікаў Н.Гілевіча, В.Зуёнка, Г.Бураўкіна, Д.Бічэль-Загнетавай; творы М.Танка, М.Мяцельскага, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, С.Грахоўскага, І.Шамякіна, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Рэзановіча.
У чытальнай зале бібліятэкі для навучэнцаў Бабруйскага дзяржаўнага каледжу імя А.Ларына бібліятэкары Пархамовіч А. і Арцюшэўская Н. правялі літаратурную гадзіну «Імя той зоркі – палын»; прысутныя пазнаёміліся з кніжна-ілюстрацыйнай выставай «Чарнобыль у нашай памяці» і атрымалі буклеты «Чарнобыльская трагедыя ў мастацкіх творах”. Бібліятэкар Зяньковіч І. прадставіла агляд дакументальных і мастацкіх кніг, творы з папулярнай сярод моладзі серыі “Сталкер”.
Мэта мерапрыемства - нагадаць аб тых падзеях і ўспомніць усіх, хто загінуў на самай страшнай катастрофе XX стагоддзя.
- Подробности
- Просмотров: 1067

