- Подробности
- Опубликовано: 05 Декабрь 2017
СНІД. Сіндром набытага імунадэфіцыту чалавека. «Чума XX стагоддзя», плаўна перайшла ў ХХІ-ы ...Гэта - адна з самых страшных хвароб чалавецтва, лекаў ад якой няма і па гэты дзень. Мы заўсёды думаем: з кім заўгодна, толькі не са мной, толькі не з маімі блізкімі можа адбыцца гэтая бяда – заражэнне ВІЧ-інфекцыяй. Хай пра гэта кажуць, але мяне гэта не тычыцца. СНІД – гэта рэальная пагроза, гэта смерць, якая раптам зазірае вам у вочы і кажа: «Ты мой».
Кожную хвіліну 11 чалавек - мужчын, жанчын, дзяцей - заражаюцца ВІЧ-інфекцыяй ва ўсім свеце. Кожную хвіліну ад СНІДу паміраюць 6 чалавек.
Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам адзначаны сваім сімвалам - чырвонай стужкай, якая пазначае падтрымку, спачуванне і надзеі на будучыню без СНІДу. Сусветны Дзень барацьбы са СНІДам праводзіцца ва ўсім свеце, пачынаючы з 1988 года. Кожны год Сусветная кампанія праходзіць пад дэвізам, які адлюстроўвае аспекты эпідэміі і напрамкі прафілактычнага ўмяшання.
Кампанія 2017 года праходзіць пад дэвізам «Маё здароўе, маё права» і заклікае нагадаць людзям пра тое, што іх права на здароўе - гэта нешта большае, чым проста доступ да якасных медыцынскіх паслуг і лекавых прэпаратаў.
У гэты дзень раённая бібліятэка правяла гадзіну асэнсавання “Анты-СНІД. Беражыце жыццё!”.Увазе чытачоў, якія наведвалі бібліятэку ў гэты дзень, былі прапанаваны выстава-дыялог «Мы выбіраем жыццё. Моладзь супраць СНІДу”», інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Хвароба, якая не ведае літасці»
Спадзяемся, што з дапамогай гэтых інфармацыйных мерапрыемстваў нашы чытачы будуць больш ведаць пра СНІД і застануцца здаровымі. Папярэджаны – значыць, узброены ведамі.
- Подробности
- Просмотров: 1171


