- Подробности
- Опубликовано: 17 Октябрь 2017
Дзень маці – адзін з самых чуллівых святаў, таму што мы ўсе з дзяцінства і да сваіх апошніх дзён нясём у сваёй душы адзіны і непаўторны вобраз – вобраз сваёй мамы, якая ўсё зразумее, прабачыць, заўсёды пашкадуе і будзе самааддана любіць, нягледзячы ні на што.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі запрасіў сваіх калег і чытачоў бібліятэкі на традыцыйнае святочнае пасяджэнне салона “Камертон”.
Запалі ў душу пранікнённыя вершы аб Маці: гучалі вершы Сяргея Грахоўскага, Пімена Панчанкі, Ніны Мацяш, Максіма Лужаніна, Ніла Гілевіча ў літаратурнай кампазіцыі “Аб Маці хачу сказаць я слова!”.
>Прыемным сюрпрызам стала віншаванне паэтэсы Лілеі Касцян – букецікі кветак і вершы з пажаданнямі.
Прэзентацыя выставы жаночага рукадзелля “Цяпло матчыных рук” зрабіла мерапрыемства болей наглядным і спрыяла добраму настрою прысутных.
Закончыўся вечар словамі: “Давайце ніколі не забываць сваіх родных, каханых, ласкавых і добрых матуль! Давайце заўсёды будзем дарыць ім нашу ўвагу і сардэчнае цяпло!”
- Подробности
- Просмотров: 1198

