- Подробности
- Опубликовано: 30 Май 2017
28 мая 2017 года ў гарадскім парку культуры і адпачынку адбылося дзіцячае свята “Мы – дзеці твае, любімы наш горад Бабруйск”, прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей.У свяце прынялі ўдзел бібліятэкары ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” з прэзентацыйнай пляцоўкай праграмы летніх чытанняў “Лета пад кніжным светам”. Свята прайшло ў год 630-годдзя г. Бабруйска, культурнай сталіцы Беларусі 2017 года.
На працягу дня на бібліятэчнай пляцоўцы ладзіліся экскурсіі –знаёмствы з выставамі і адкрытымі праглядамі літаратуры “Лета пад кніжным светам”, “Бабруйск - культурная сталіца Беларусі - 2017”, конкурсы і віктарыны “Любы горад, красуйся ў стагоддзях!”, літаратурна - забаўляльная праграма “Лукаморскія забавы”.
Комплексны характар праграмы, які будзе рэалізаваны на працягу лета ў цэнтральнай бібліятэцы, дазволіць далучыць юных карыстальнікаў бібліятэкі да вялікай скарбніцы беларускай і краязнаўчай літаратуры ў імя выхавання добрых пачуццяў у сэрцах і душах дзяцей, стварэння станоўчага культурнага іміджу нашага рэгіёну.
- Подробности
- Просмотров: 1211

