Russian Belarusian

6 красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы адкрылася выстава да Сусветнага дня здароўя.

Гэты дзень адзначаецца 7 красавіка і кожны год прысвечаны якой-небудзь пэўнай тэме.

У гэтым годзе дэвіз дня – «Дэпрэсія: давай пагаворым». Для маладых людзей тэма вельмі актуальная: не сакрэт, што нагрузкі на падлеткаў і моладзь пастаянна растуць, патрабаванні – таксама. Не кожны можа справіцца з такім ціскам. У выніку – стрэс, а менавіта ён з'яўляецца адной з прычын развіцця дэпрэсіі.

Як зразумець, што пара звярнуцца за дапамогай? Як ўжывацца са стрэсамі? Якія прыкметы ёсць у дэпрэсіі? Як яе лячыць – і як іх пазбегнуць? Ці можна паўплываць на прыгнечаны стан з дапамогай харчавання і фізкультуры?

Усе гэтыя пытанні абмяркоўваюцца ў кнігах, прызначаных шырокаму колу чытачоў, якія прадстаўлены на выставе.