- Подробности
- Опубликовано: 29 Март 2017
Аб тым, што вайна - не старонка з падручніка, а жорсткая рэальнасць, аб ўзаемасувязі мінулага і сучаснасці нагадала арт-гадзіна “КінаПРАчытаем Алеся Адамовіча”, якая праходзіла на мінулым тыдні ў ДУА “Туркоўская сярэдняя школа Бабрускага раёна” 23 сакавіка і прысвячалася 90-годдзю пісьменніка.
Мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі раённай бібліятэкі і метадыстам КУП «Бобруйскино» Л.Марчанка. Бібліятэкар Плышэўская Ж. прадставіла выставу, якая складалася з твораў Алеся Адамовіча, па якім у самы розны час былі напісаныя сцэнары і зняты кінастужкі.
Бібліятэкар паведаміла, што гісторыя беларускага кіно цесна звязана з творчасцю Алеся Адамовіча; што з 1948 года Алесь Адамовіч пачаў пісаць раман «Сыны ідуць у бой». А ў 1960 годзе публікуецца раман «Вайна пад стрэхамі». На аснове гэтых твораў быў напісаны кінасцэнар двухсерыйнай стужкі, рэжысёрам якога быў Віктар Тураў, а аўтар і выканаўца песень - Уладзімір Высоцкі.
І ў 1985 годзе, выходзіць, мабыць, адзін з самых страшных фільмаў аб вайне. У аснову фільма «Ідзі і глядзі» пакладзена дакументальная «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча, адзначаная ў 1976 годзе Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа, у якой ён распавёў аб той трагедыі, якую перажыў яго народ, яго родныя людзі.
Кінастужкі “Ідзі і глядзі” і “Сыны ідуць у бой” былі прадэманстраваны прысутным.
- Подробности
- Просмотров: 1322

