Russian Belarusian

«Души прекрасные порывы...» – пад такой назвай на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная экспазіцыя, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, які адзначаецца штогод 21 сакавіка. 

Няма на зямлі народа, у якога б не было сваіх паэтаў.

Вядома, пачатак славы паэтаў дало вялікае слова А. Пушкіна. Ён стаў для паэтаў своеасаблівым «паэтычным агнём», ад якога потым, як самацветы, «запаліліся» яго паплечнікі па пяру.

Творчасць таленавітых паэтаў раскрываецца ў раздзеле выставы “Паэзія свет надзяляе душой”. Паэзія А. Дудара, У. Жылкі, Ю. Лявоннага, Ю. Таўбіна і іншых будзе цікавая і сённяшняму чытачу.

Адзін з раздзелаў змяшчае творы знакамітых майстроў слова, паэтаў-франтавікоў – Анатоля Вялюгіна, Максіма Лужаніна, Міколы Аўрамчыка, К. Сіманава, Ю. Друнінай, Э.Асадава і не франтавіка В. Высоцкага, які, аднак,  з уласцівым яму талентам змог перадаць рэальнае адчуванне вайны.

Раздзел «И вновь душа поэзией полна» прадстаўлены кнігамі вершаў Г. Ахматавай, М.Цвятаевай, В. Тушновай, Г.Снежынай, Л. Рубальскай, паэзія якіх адкрывае таямнічы свет і загадкі жаночай душы.

Паэзію маладых таленавітых літаратараў Беларусі і паэтаў-землякоў, чые вершы прасякнуты пачуццём любві да роднай зямлі прадстаўляе чытачу раздзел выставы «И вновь влечет поэзия к себе».

Кніжная экспазіцыя разлічана на ўсіх, хто любіць паэзію, цікавіцца яе сучасным станам і каму неабыякавы лёс і будучыня нашай літаратуры.