- Подробности
- Опубликовано: 22 Март 2017
У рамках раённага літаратурнага марафону “Бабруйшчына чытае Адамовіча” на базе ДУА “Варатынскікі ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа Бабруйскага раёна” прайшло чарговае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння нашага выдатнага земляка, пісьменніка гуманіста, вучонага, публіцыста, кінасцэнарыста, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Акадэміі навук БССР Алеся Адамовіча.
17 сакавіка 2017 года арганізатары літаратурнай вечарыны “Жывое слова пра вайну” супрацоўнікі КУП “Бабруйсккіно” і Цэнтральнай бібліятэкі далі магчымасць вучням старэйшых класаў пачуць незабыўныя радкі з твораў Алеся Адамовіча пра вайну, якія сёння пераведзены больш, чым на 20 моў.
Мэта мерапрыемства – пазнаёміць маладое пакаленне з творамі вядомага земляка, які бачыў – адчуваў - пражываў самыя балючыя старонкі беларускай гісторыі і заслугоўвае ўдзячнай памяці землякоў.
- Подробности
- Просмотров: 1235

