Russian Belarusian

15 сакавіка цэнтральная бібліятэка прыняла ўдзел у маладзёжным адкрытым дыялогу “Беларусь і мы” у рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”, якая праводзіцца з 2004 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і прысвячаецца Дню Канстытуцыі.

Мерапрыемства праходзіла ў памяшканні раённага Цэнтра культуры. У фае памяшкання бібліятэка прадставіла выставу, прысвечаную Асноўнаму закону “Канстытуцыя – галоўны закон дзяржавы”.

Галоўная мэта выставы – на аснове дакументаў у даступнай форме паказаць гісторыю стварэння і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павышэнне значэння паняцця "грамадзянін Рэспублікі Беларусь" у свядомасці 14-гадовых падлеткаў, якія ўпершыню атрымліваюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства 14-гадовым юнакам і дзяўчатам раёна – лепшым прадстаўнікам адоранай моладзі, выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў і конкурсаў, прадметных алімпіяд прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады Бабруйскага райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.