Russian Belarusian

У рамках раённага літаратурнага марафону “Бабруйшчына чытае Адамовіча” на базе ДУА “Глушанскі ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа Бабруйскага раёна” прайшоў дзень ваеннай кнігі “Жывое слова пра вайну” па творах Алеся Адамовіча, які быў прысвечаны 90-годдзю пісьменніка.

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць маладое пакаленне з творамі вядомага земляка, які бачыў – адчуваў - пражываў самыя балючыя старонкі беларускай гісторыі і заслугоўвае ўдзячнай памяці землякоў.

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі пазнаёмілі навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў з біяграфіяй і творчасцю Алеся Адамовіча, пісьменніка –гуманіста, вучонага, публіцыста, кінасцэнарыста, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Акадэміі навук БССР.

Увазе прысутных была прапанавана агляд – выстава “Я з вогненнай вёскі…”, якая дала магчымасць пазнаёміцца з жахамі Вялікай Айчыннай вайны вачыма відавочцы і зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства перачытаць творы пісьменніка яшчэ раз. Падтрымалі ўдзельнікі мерапрыемства і добрую ініцыятыву па збору сродкаў на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў Глушы.