- Подробности
- Опубликовано: 13 Март 2017
У гонар векавога юбілею беларускай міліцыі 03.03.2017 года на базе ДУА “Глушанскі ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа Бабруйскага раёна” прайшло святочнае мерапрыемства “Беларускай міліцыі – прысвячаецца”.
У рамках кіналекторыя (КУП “Бабруйсккіно - Цэнтральная бібліятэка) на суд гледачоў, вучняў старэйшых класаў была прадстаўлена прэм’ера фільма рэжысёра А.Анісімавага “Сляды на вадзе”, якая прысвечана 100-годдзю стварэння беларускай міліцыі. Аснову сюжэта карціны саставіў раман прафесара, доктара гістарычных навук, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага “ У надзвычайнай сітуацыі – знішчыць”. Фільм аб гераічным супрацьстаянні міліцыі з атрадамі бандытаў у пасляваенныя гады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Метадыст КУП “Бабруйсккіно” Л.Марчанка адзначыла, што аснову гэтай кінастужкі саставілі рэальныя падзеі. Гэтае кіно нясе вялікі выхаваўчы эфект. Любы малады чалавек, паглядзейшы фільм, прасякнецца гісторыяй таго часу.
Удала дапоўнілі мерапрыемства кніжная выстава “100 год на варце правапарадку” і агляд літаратуры “Калі вам да спадобы беларускія аўтары”.
- Подробности
- Просмотров: 1218


