- Подробности
- Опубликовано: 03 Май 2017
ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.
Бібліятэка аграгарадка Хімы.
“З беларускай кнігай у будучыню”
Мэтавая бібліятэчная праграма
па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры
на 2017 – 2019 гады
Назва праграмы: “З беларускай кнігай будучыню”
Актуальнасць бібліятэчнай праграмы:
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэкам.
Бібліятэкі як галоўныя захавальнікі інфармацыйных рэсурсаў выконваюць адметную ролю ў працэсе выхавання нацыянальна свядомага сучаснага грамадзяніна, які з глыбокай павагай ставіцца да сваіх каранёў, да культурнай і духоўнай спадчыны, выпрацаванай нашымі слаўнымі папярэднікамі.
Выхаванне любві да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту.
Праграма па прыцягненню да чытання беларускай кнігі дзяцей, падлеткаў і моладзі “З беларускай кнігай ў будучыню” – гэта цыкл публічных, інтэрактыўных мерапрыемстваў сумесна з адукацыйнымі ўстановамі. Яны павінны праводзіцца ў супольніцтве з іншымі суб’ектамі адукацыйна-культурнага соцыума зоны абслугоўвання, пры падтрымцы органаў кіравання.
Мэта праграмы:
Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Абуджэнне цікавасці і любві да беларускай мовы і беларускай мастацкай кнігі.
Задачы праграмы:
- папулярызацыя беларускай кнігі, літаратуры і мовы;
- пашырэнне ведаў чытачоў па гісторыі беларускай мовы і літаратуры;
- выхаванне мастацкага густу і эстэтычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнай свядомасці;
- паляпшэнне паказчыкаў работы бібліятэкі ў сувязі з папулярызацыяй чытання і арганізацыяй дасугавых мерапрыемстваў у бібліятэцы.
Мэтавая аўдыторыя:
Дзеці і падлеткі ад 10 да 16 гадоў.
Тэрмін рэалізацыі праграмы:
2017-2019 гады
Партнёры праграмы:
ДУА " Хімоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа", УА "Хімоўская дзіцячая школа мастацтваў", сельскі дом культуры аграгарадка Хімы.
Чакаемые вынікі праграмы:
- Максімальнае і аператыўнае забяспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў кнігамі беларускіх аўтараў.
- Прывабліванне ў бібліятэку новых карыстальнікаў.
- Рост колькасці карыстальнікаў, чытаючых на роднай мове.
Фарміраванне фондаў і інфармацыйных рэсурсаў
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
| Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі беларускай мастацкай літаратуры | 2017-2019 | Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ |
| Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку | 2017-2019 | бібліятэка а/г Хімы, даведачная служба ЦБ |
| Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў | 2017-2019 |
бібліятэка а/г Хімы
|
План рэалізацыі праграмы на 2017 год
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
|
Кніжныя выставы |
||
| Цыкл кніжных выстаў “Адкрый для сябе беларускую кнігу” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Цудоўны скарб беларускай кнігі” (да 500 - годдзя беларускага кнігадрукавання) | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| “Песняры народных дум” (да 135 –годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа) | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Дні новай кнігі “Прывітанне! А мы новенькія!” | 1 раз у чвэрць | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-віншаванне “Кнігі- юбіляры – 2017” | студзень | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-рэкамендацыя “Любімыя кнігі тваіх равеснікаў” | студзень | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава - свята “Гучы, роднае слова” | люты | бібліятэка а/г Хімы |
| “Славілі цябе не раз паэты!”.(да Дня Незалежнасці) | ліпень | бібліятэка а/г Хімы |
| “Нязгаснай зоркай ты ў сэрцы Радзімы навек” (да 100- годдзя з дня нараджэння П. Панчанкі) | жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
| “Праўдалюбец Бацькаўшчыны” (да 90-годдзя з дня нараджэння А. Адамовіча) | чэрвень - лістапад | бібліятэка а/г Хімы |
| “Людзі ля кніжных паліц”(да Дня бібліятэк) | верасень | бібліятэка а/г Хімы |
| “Майстар вершаванага слова” (да 100- годдзя з дня нараджэння М. Танка) | верасень | бібліятэка а/г Хімы |
| “Чалавек вялікай душы і таленту “(да 100-годдзя з дня нараджэння І. Пташнікава) | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы |
|
Масавыя мерапрыемствы |
||
| Конкурс сярод чытачоў “Лепшы чытач беларускай кнігі” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурны хіт - парад “Топ - 10 лепшых беларускіх кніг” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурны марафон “Лепшыя кнігі з краіны Маленства” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Акцыя “Не забывай пра нас, чытач!” | студзень | бібліятэка а/г Хімы |
| Бібліятэчная экскурсія “Бібліятэка – чароўнае месца, дзе кнігам не сумна, дзе ўсім інтарэсна” | люты | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Гульня – віктарына “Мілая мова мая, паэтычная, спеўная і гаворкая…” | люты | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Свята “Дзякуй табе, родная маці” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Літаратурнае падарожжа “Аб той зямлі, дзе ты нарадзіўся” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Музычна – паэтычны эцюд “Песні родныя і блізкія” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў |
| Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “А ў кніжак імяніны – цэлых пяць вясёлых дзён!” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў,ВПК |
| Літаратурны кругагляд “Паэтычны зоркапад” | красавік | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, ВПК |
| Літаратурны салон “Беларусь – Расія: нас яднае кніга” | красавік | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў |
| Турнір знаўцаў беларускай літаратуры “Гэта вобраз краіны роднай” | красавік | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў |
| Інтэрактыўная гульня “Літаратурны дартс” | красавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Паэтычны калейдаскоп “Што такое Дзень Перамогі? Гэта азначае, што няма вайны!” | май | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Карыснае падарожжа “Калі хочаш ведаць край - у бібліятэку завітай” | май | бібліятэка а/г Хімы |
| Вершаваны круіз “Нам засталася спадчына” | май | бібліятэка а/г Хімы,СДК,ВПК |
| Літаратурнае свята “ Канікулы без кнігі – лета без сонца” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, ВПК |
| Свята “Свята чытаючых дзяцей” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў |
| Гульня – падарожжа “Падарожжа з кніжкай беларускай” | чэрвень- жнівень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Кніжная аранжарэя “Кветкі ў літаратуры” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
| Гульня “Літаратурнае кола фартуны” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
| Дзень маладога чытача “Быць маладым – быць адукаваным” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурна-музычная кампазіцыя “І ў вечным карауле Памяць ля вечнага агню стаіць” | ліпень | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Гадзіна знаёмства “Вясёлка” – твая надзейная сяброўка” | ліпень | бібліятэка а/г Хімы |
| Купалаўскія чытанні “Вянок Янкі Купалы” | ліпень | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Літаратурна – этнаграфічнае свята “Свая хатка як родная матка” | ліпень | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Гістарычны экскурс “Тут край маіх бацькоў” | жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
| Дзень беларускай кнігі “Палёт у свет цікавых кніг” | жнівень | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Дзень беларускай казкі “Павер у цуд” | жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
| Кніжныя жмуркі “Што? Дзе? Калі?” | жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
| Гістарычна – пазнавальны экскурс “Невядомы – вядомы Скарына” | верасень | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў,ВПК |
| Падарожжа ў гісторыю “Асветнікі зямлі беларускай” | верасень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Літаратурны вечар “Без памяці няма сумлення” да 90- годдзя з дня нараджэння А. Адамовіча | верасень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК, СДК |
| Дзень адчыненых дзвярэй “Прывітанне, чытач!” | верасень | бібліятэка а/г Хімы |
| Тыдзень першакласніка “Добры дзень, чытач!” | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Літаратурная хвілінка “Даносіць вецер голас маці” | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы |
| Коласаўскія чытанні “Чытаем Коласа разам” | лістапад | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, ВПК, СДК |
| Літаратурна - музычная гасцёўня “Музыка на старонках рамана Л.Н. Талстога “Вайна і мір” | лістапад | бібліятэка а/г Хімы, школа мастацтваў, СДК |
| Літаратурныя пасядзелкі “Паэты пра каханне” | снежань | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Свята беларускай кнігі “Нам кніга – вечнае святло” | снежань | бібліятэка а/г Хімы, ВПК, СДК, |
|
Выдавецкая дзейнасць |
||
| Цыкл закладак “Адкрый для сябе беларускую кнігу” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Цыкл буклетаў “Юбілей пісьменніка” прысвечаных творчасці А. Адамовіча, Я. Купалы, М. Танка, П. Панчанкі) | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Рэкамендацыйны спіс літаратуры “Цікавыя кнігі на роднай мове” | красавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Буклет “Жыццё пісьменніка – жыццё народа” (Якуб Колас) | верасень | бібліятэка а/г Хімы |
| Рэкамендацыйны спіс “Па старонках лепшых дзіцячых кніг” | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы |
План рэалізацыі праграмы на 2018 год
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
|
Кніжныя выставы |
||
| Выстава–рэклама “Слава кніжцы беларускай” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурны каляндар “Зоркі месяца” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-вернісаж “Кніга адзначае юбілей” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-цацка “Чытаем па-беларуску” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-віктарына “Каб беларуская мова непаўторнаю кветкай цвіла” | люты | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава “Чароўная скарбонка” | чэрвень-жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
|
Масавыя мерапрыемствы |
||
| Літаратурная гадзіна “Край гэты Магілёўшчынай завецца” | студзень | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурная гасцёўня “Беларускі дудар” па творчасці В. Дуніна-Марцынкевіча” | студзень | бібліятэка а/г Хімы |
| Моўныя хвілінкі “На мове роднай размаўляю” | люты бібліятэка а/г Хімы, ВПК | |
| Тыдзень дзіцячай кнігі “Свята кніжных сяброў” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Паэтычны марафон “На паэтычных арэлях” | красавік | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Літаратурная гадзіна “Святлана Алексіевіч – лаўрэат Нобелеўскай прэміі” | красавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Абмен думкамі “Беларуская кніга ў вашым жыцці” | май | бібліятэка а/г Хімы |
| Вечарына “Чараўнік з краіны маленства” па творчасці Я. Маўра | май | бібліятэка а/г Хімы |
| Праграма летняга чытання “Канікулы без роднай кнігі – лета без сонейка” | чэрвень-жнівень | бібліятэка а/г Хімы,СДК, ВПК |
| Казачны карагод “Запрашаем у карагод казачных прыгод” | червень | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Літаратурная гулялачка “Сонца на кніжнай старонцы” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
| Казачнае спаборніцтва “Хітрэц ларэц” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
| Гадзіна паэзіі “Люблю я пачытаць на роднай мове” | ліпень | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурная гасцёўня “Слаўныя імёны зямлі беларускай” | верасень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Бібліяграфічны агляд “Гісторыя краіны ў літаратурных творах” | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурная гадзіна “Чытай, каб жыць цікава і карысна” | лістапад | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Літаратурныя гонкі па кнізе І. Ліпскага “Я тут жыву” | снежань | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
|
Выдавецкая дзейнасць |
||
| Цыкл закладак “Адкрый для сябе беларускую кнігу” | на працягу года |
бібліятэка а/г Хімы
|
| Буклет па творчасці В. Дуніна -Марцінкевіча | І чвэрць | бібліятэка а/г Хімы |
| Буклет “Навінкі беларускага друку” | ІІ чвэрць | бібліятэка а/г Хімы |
| Буклет па творчасці Я. Маўра | ІІ чвэрць | бібліятэка а/г Хімы |
План рэалізацыі праграмы на 2019 год
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
|
Кніжныя выставы |
||
| Выстава–рэклама | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-свята “Пісьменнікі- юбіляры” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава “Край маіх бацькоў і дзедаў” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава “Пісьменікі супраць вайны” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-рэклама “Новыя прыгодніцкія кнігі” | красавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-рэкамендацыя “Кнігі, якія з задавальненнем чыталі вашы бабулі” | май | бібліятэка а/г Хімы |
| Выстава-папярэджанне “Зямля патрабуе аховы” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
|
Масавыя мерапрыемствы |
||
| Літаратурная гадзіна “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” | студзень | бібліятэка а/г Хімы |
| Урок-віктарына “Мову родную люблю” | люты | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Паэтычная старонка “Мове роднай пакланіся” | люты | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурная вечарына “Родная мова кашуля кужэльная” | люты | бібліятэка а/г Хімы, СДК |
| Літаратурная вечарына па творчасці А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог” | люты | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Агляд новых кніг “Да нас новая кніга прыйшла” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы |
| Тыдзень дзіцячай кнігі “Добрым кнігам – добы дзень” | сакавік | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Час фальклору “Традыцыі нашых продкаў” | красавік | бібліятэка а/г Хімы, СДК, школа мастацтваў |
| Краязнаўая гадзіна “Сцяжынкамі роднага краю” | май | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Свята сямейнага чытання “У нас у сям’і ўсе сябруюць з кнігай” | май | бібліятэка а/г Хімы, ВПК, СДК |
| Тыдзень беларускай кнігі “Будзь ў фармаце – чытай беларускае” | май | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
|
Праграма летніх чытанняў |
||
| “Кніжная усмешка лета” | чэрвень-жнівень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Дэгустацыя кніжных навінак “Час чытаць!” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы |
| Знаёмства з творчасцю паэтэсы Л. Адамацкай “Родная зямля дарыць таленты” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Гістарычны экскурс “Датуль завемся мы народам, пакуль шануем карані” | чэрвень, кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Гадзіна памяці, прысвечаная творчасці В. Быкава “А на зямлі яго не згасне свет” | чэрвень | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Літаратурны калейдаскоп “Любімыя творы беларускіх аўтараў” | ліпень | бібліятэка а/г Хімы |
| Літаратурная вандроўка “Пяць цудаў Уладзіміра Ягоўдзіка” | жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
| Свята “Бібліятэка – кніжная скарбніца” | верасень | бібліятэка а/г Хімы |
| Дзень адчыненых дзвярэй “Да кнігі і чытання праз вольны час і зносіны” | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы |
| Падарожжа па кнізе У. Ліпскага “Я тут жыву” | лістапад | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Вечарына “Мне па сэрцу маленькая радзіма, мне па сэрцу мой любімы край” | лістапад | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
| Падарожжа ў мінулае па кнізе А. Ненадаўца “Жыццядзейныя крыніцы” | снежань | бібліятэка а/г Хімы, ВПК |
|
Выдавецкая дзейнасць |
||
| Цыкл кніжных закладак “Беларуская кніга чакае вас” | на працягу года | бібліятэка а/г Хімы |
| Буклет па творчасці В. Быкава “Юбілей пісьменніка” | жнівень | бібліятэка а/г Хімы |
| Інфармацыйны буклет “Увага! Новыя серыі” | кастрычнік | бібліятэка а/г Хімы |
Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне
| Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя |
| Аказанне бібліятэцы аграгарадка Хімы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы | 2017-2019 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Вывучэнне чытання беларускай літаратуры дзецьмі і падлеткамі | 1 чвэрць 2017 | бібліятэка а/г Хімы |
| Апытанне “Сучасная беларуская літаратура: знаёмая і незнаёмая” | 2 чвэрць2017 | бібліятэка а/г Хімы |
| Выяўленне і абагульненне вопыту дзейнасці бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры | 2017-2019 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, бібліятэка а/г Хімы |
| Метадычныя парады бібліятэкарам “Час чытаць кнігі роднай зямлі” | 3 чвэрць 2017 | Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ |
| Асвятленне ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйным сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” | 2017-2019 | бібліятэка а/г Хімы |
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 213855
Магілёўская вобласць,
Бабруйскі раён,
а/г Хімы,
вул. Школьная, 28 А
Тэлефон: 8(0225) 712908
E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Подробности
- Просмотров: 8039

