- Подробности
- Опубликовано: 28 Февраль 2017
Цэнтральная бібліятэка прыняла ўдзел у правядзенні выставы-прэзентацыі дасягненняў арганізацый і ўстаноў сацыяльнай сферы раёна, прымеркаванай да ўрачыстага сходу перадавікоў народнай гаспадаркі Бабруйшчыны па выніках за 2016 год, які адбыўся 25 лютага ва ўстанове культуры “Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча” (г.Бабруйск).
Па выніках штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна за 2016 год рашэннем Бабруйскага райвыканкама сярод бібліятэк пераможцам прызнана Рэдкарожская сельская бібліятэка (бібліятэкар I катэгорыі Дзьобік Вера Аляксееўна, у намінацыі "Лепшы па прафесіі" званне "Лепшы бібліятэкар" прысвоена бібліятэкару I катэгорыі даведачнай службы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Гошка Наталіі Ўладзіміраўне. Пераможцам уручаны Ганаровыя граматы, кветкі і грашовыя прэміі.
Увазе ўдзельнікаў сходу бібліятэкары прадставілі тэматычныя выставы-прагляды: “Бібліятэкі Бабруйшчыны: традыцыі, інавацыі, творчасць” аб асноўных накірунках дзейнасці, рэалізацыі мэтавых бібліятэчных праграмм, інавацыйных праектах і дасягненнях бібліятэчнай сеткі ў Год культуры. Выстава "Алесь Адамовіч – сведка вайны” да 90-годдзя з дня нараджэння змяшчала дакументы і матэрыялы аб жыцці і творчасці вядомага пісьменніка-земляка, грамадскага дзеяча, яго творы.
Наведвальнікі выставы атрымалі візіткі з інфармацыяй аб дабрачынным разліковым рахунку, які адкрыты ў раёне для збору сродкаў на рэканструкцыю будынка былой аптэкі – цэнтра Глушанскага падполля ў гады вайны, пад музей Алеся Адамовіча. Акцэнтавана ўвага ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць гэту добрую ініцыятыву.
- Подробности
- Просмотров: 1324

