- Подробности
- Опубликовано: 27 Февраль 2017
Пад назвай “Гэта цікава: па старонках дзіцячых часопісаў і газет” прайшоў дзень дзіцячай прэсы ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №3", арганізаваны цэнтральнай бібліятэкай да Года навукі.
Асноўнай мэтай мерапрыемства стала прыцягненне ўвагі навучэнцаў школы да перыядычных выданняў, як да крыніцы аператыўнай інфармацыі, садзейнічанне пашырэнню ведаў і папулярызацыі перыядычных выданняў сярод дзяцей.
Што такое перыядычныя выданні, для чаго існуюць сродкі масавай інфармацыі і чым адрозніваюцца дзіцячыя перыядычныя выданні ад дарослых распавяла настаўніца Бадунова С.В.
Экскурс па старонках часопісаў і газет “Увесь карагод часопісаў і газет”, які правяла бібліятэкар школы Слука Н.Ф., пазнаёміў ўдзельнікаў з прадстаўленымі часопісамі і газетамі, цікавымі рубрыкамі, аб тым, што друкуецца на іх старонках, якому ўзросту яны адрасаваны.
Падарожжа па рубрыцы “Рэха гісторыі”, змешчанай на старонках часопіса “Рюкзачок” да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання правяла бібліятэкар І катэгорыі аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай бібліятэкі Грыцэнка С.А. Пазнавальным стала знаёмства з Францыскам Скарынай – беларускім асветнікам, заснавальнікам друкаванай кнігі.
Карыснай інфармацыяй для дзяцей стаў аповед пра беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, які першы ў свеце з дапамогай тэхналогій ХVI стагоддзя ўзнавіў кнігу – Біблію Ф.Скарыны. Адбітак Бібліі рабілі на паперы, якая выраблена чарпальным метадам. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць патрымаць гэту паперу і адбітак у сваіх руках.
Як “устроена” кніга? З чаго робяць паперу і навошта збіраць макулатуру? Як зрабіць закладку са звычайнай гумкі і шмат чаго цікавага даведаліся навучэнцы школы. Каля выставы – прапановы “Чытай, гартай, свет пазнавай” зацікаўленыя атрымалі памятку ад часопіса“Рюкзачок” - “Як атрымаць паперу ў хатніх умовах?”
Мерапрыемства адбылося цікавым і змястоўным.
- Подробности
- Просмотров: 1528

