Russian Belarusian

16 мая адзначае свой 115-гадовы юбілей вядомы беларускі дзіцячы пісьменнік Васіль Вітка. З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна цікавага чытання «Карагод дзівосных прыгод». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, яго кнігамі, прадстаўленымі на выставе «Васіль Вітка – сонечны казачнік», а таксама з дзіцячым часопісам «Вясёлка», заснавальнікам якога з’яўляўся В.Вітка. У ходзе мерапрыемства маленькія наведвальнікі бібліятэкі цікавіліся вяселымі і займальнымі казкамі В.Віткі, чыталі вершы, адгадвалi загадкi, удзельнiчалi ў лiтаратурнай гульнi «Вясёлыя задачкі ад Васіля Віткі і Васі Вясёлкіна».

 

У бібліятэцы аграгарадка Варатынь прайшоў тэматычны агляд літаратуры "Сонечны чараўнік" да юбілею пісьменніка.

 

 

У бібліятэцы аграгарадка Міхалёва прайшоў літаратурны час "Настаўнік і казачнік Васіль Вітка".