Russian Belarusian

Дзесятага лютага супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі ў рамках бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак Бабруйскага раёна зрабілі выезд перасоўнай бібліятэкі ў вёскі Сычкава і Шчаткава.

Акрамя кніг, часопісаў бібліятэкары прапанавалі прыняць удзел у раённым літаратурным марафоне “Бабруйшчына чытае Адамовіча” – да 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Адамовіча.

У межах мерапрыемства “Алесь Адамовіч, імгненні” удзельнікі даведаліся аб лёсе і творчасці земляка. Агляд-прэзентацыю па творчасці пісьменніка “Вайна вачыма Алеся Адамовіча” правяла бібліятэкар С.Грузінава. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Плышэўская Ж.Л. прэзентавала буклет “Алесь Адамовіч”. Каля кніжнай выставы “Алесь Адамовіч – сведка вайны” абмеркавалі як падтрымаць добрую ініцыятыву па збору сродкаў на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў Глушы.

Пляцоўкамі для арганізацыі і правядзення раённага літаратурнага марафону сталі УК “Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей” – дырэктар Осіпава Л.А. і Сычкаўскі сельскі клуб – загадчыца Радзіміновіч А.І.