Russian Belarusian

30 студзеня адбылася знакавая дата ў літаратурным жыцці нашай краіны – 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Для бібліятэк раёна гэтая падзея стала яшчэ адным крокам у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.

Беларускую літаратуру немагчыма ўявіць без спадчыны І. Шамякіна. Ён ўзбагаціў скарбонку нацыянальнай класікі цудоўнымі кнігамі, стварыў жывыя адметныя вобразы, якія застаюцца ў памяці чытачоў на доўгія гады, уздымаў маральна-этычныя праблемы, якія хвалявалі грамадства. Творы пісьменніка прайшлі іспыт часам і не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Усё гэта падкрэслівалася на мерапрыемствах, якія прысвячаліся юбілею класіка беларускай літаратуры.

Жыццё і творчасць Івана Шамякіна разглядаліся падчас літаратурных гадзін “Шамякін: імя і час” у бібліятэцы аграгарадка Варатынь, “Сэрца на далоні” у Гарохаўскай сельскай бібліятэцы”, “Іван Шамякін – чалавек-эпоха” у Вішнёўскай бібліятэцы-клубе”, “Жыццёвы і творчы шлях І. Шамякіна” у бібліятэцы аграгарадка Леніна, “Чалавек вялікай душы і таленту” ў бібліятэцы аграгарадка Кавалі, “Вядомы ты па ўсёй краіне” ў Глушанскай сельскай бібліятэцы.