- Подробности
- Опубликовано: 30 Январь 2026
Беларускую літаратуру немагчыма ўявіць без спадчыны І.Шамякіна. Іван Пятровіч узбагаціў скарбонку нацыянальнай класікі цудоўнымі кнігамі, стварыў жывыя адметныя вобразы, якія застаюцца ў памяці чытачоў на доўгія гады.
На літаратурнай гадзіне “Майстар нацыянальнай прозы”, прысвечанай юбілею пісьменніка, наведвальнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай выставе, разглядалі архіўныя фотаздымкі. Бібліятэкар звярнула ўвагу чытачоў на тое, што пісьменнік у сваіх творах уздымаў маральна-этычныя праблемы, якія хвалявалі грамадства. Прысутныя даведаліся пра Шамякіна і як пра гісторыка, які з'яўляецца аўтарам гістарычных раманаў «Петраград-Брэст» і «Вялікая княгіня». Больш падрабязна спыніліся на самым знакавым творы – анталогіі «Трывожнае шчасце», які дае самае аб'ектыўнае ўяўленне пра творчасць пісьменніка, як пра «ваенную», так і пра «мірную» літаратуру.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшлі гучныя чытанні па кнізе «Цуд на краі свету», што заснаваны на рэальных падзеях з жыцця самога аўтара.
- Подробности
- Просмотров: 66

