- Подробности
- Опубликовано: 23 Январь 2026
Бібліятэкі Бабруйшчыны ўключыліся ў рэспубліканскую акцыю “Кожная пятніца - роднае, сваё!”. Зараз кожную пятніцу ў бібліятэках будуць адбывацца мерапрыемствы, адлюстроўваючыя найбольш адметныя сведчанні гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі.
Ужо адбылася пазнавальная гадзіна “Краіна, мова, маці” у бібліятэцы аграгарадка Варатынь.
Бібліятэка аграгарадка Хімы запрасіла маленькіх наведвальнікаў на гучнае чытанне беларускіх казак “Чытаем беларускія кнігі”.
Беларускай мове прысвяціла гадзіну роднай мовы “Ведай і любі родную мову” бібліятэкар аграгарадка Кавалі.
Літаратурная сустрэча “Добры дзень, кніжка беларуская!” адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Віктарыну на веданне беларускага фальклору “Героі народных казак” прапанавала сваім чытачам бібліятэкар Глушанскай сельскай бібліятэкі.
Цікавая пазнавальная гадзіна “Беларуская лялька” у Гарохаўскай сельскай бібліятэцы была прысвечана знаёмству з народнымі рамёствамі вырабу лялек, вышыўкі і ткацтва.
Да Дня беларускай навукі прымеркавала інфармацыйную гадзіну “Дасягненні беларускай навукі” бібліятэкар Туголіцкай сельскай бібліятэкі.
- Подробности
- Просмотров: 214



