- Подробности
- Опубликовано: 07 Февраль 2017
Юбілей вялікіх песняроў, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа будзе шырока адзначацца ў 2017 годзе ў нашай краіне і па-за яе межамі.
Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальнасць.
Да гэтых знакавых юбілеяў у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі разгорнута кніжная выстава – ўшанаванне “Твае Песняры, Беларусь!”
На выставе прадстаўлены кнігі з фонду бібліятэкі пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, іх творы, якія выдадзеныя ў розныя гады, артыкулы з перыядычных выданняў, гукавыя электронныя выданні.
Выстава дзейнічае на працягу 2017 года і адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў.
- Подробности
- Просмотров: 2196



