Russian Belarusian

26 лістапада наша краіна адзначыла 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям. З яго хочацца браць прыклад. З нагоды юбілею пісьменніка ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сетцы Бабруйскага раёна працавалі выставы літаратуры і праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Уладзіміра Караткевіча. Матэрыалы мерапрыемстваў расказваюць пра жыццё пісьменніка, знаёмілі з яго багатай творчай спадчынай. Увазе прыхільнікаў творчасці У.Караткевіча былі прадстаўлены такія творы, як “Чазенія”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “На Беларусі Бог жыве” і іншыя празаічныя творы і паэтычныя зборнікі.

 

У цэнтральнай раённай бібліятэцы, з нагоды 95 годдзя У. Караткевіча, прайшло літаратурна-забаўляльнае свята «Казачная краіна У. Караткевіча». Маленькія наведвальнікі бібліятэкі даведаліся, што вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Карткевіч пісаў і дзіцячыя творы, казкі і вершы. Пад час мерапрыемства адбылося гучнае чытанне казкі «Жабкі і чарапаха», а потым усе прынялі актыўны ўдзел у гульнях: «Дрэва, вецер, куст», «Скокі на балоце» і праглядзе мультфільма. З цікавасцю ўдзельнічалі дзеці ў ілюстраванай гульні «Воблака слоў» па казцы У.Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі», дзе трэба было знайсці назвы тых звяроў, якія ў розныя часы жылі ў галоўнага героя дома. Да юбілею У. Караткевіча ў бібліятэцы была разгорнута кніжная выстава «Друкаваная спадчына Уладзіміра Караткевіча». Напрыканцы свята ўсе прыйшлі да высновы, што казкі адыгрываюць вялікую poлю ў фapмipaвaннi любoвi дa paдзiмы, дa бeлapycкaй мoвы.

 

Вішнеўская сельская бібліятэка-клуб - літаратурная гадзіна "З любоўю да роднай зямлі".

Бібліятэка аграгарадка Варатынь – кніжны агляд літаратуры “Быў. Ёсць. Буду!”

Туголіцкая сельская бібліятэка - час пісьменніка "На Беларусі Бог жыве..."

Гарохаўская сельская бібліятэка – літаратурны час ”Зямля пад белымі крыламі "

Глушанская сельская бібліятэка - літаратурны час «Класік беларускай літаратуры – Уладзімір Караткевіч»

Бібліятэка аграгарадка Хімы - вечар-партрэт «Прысвячаецца Уладзіміру Караткевічу»