Russian Belarusian

Аб чым расказваюць

легенды

 

oblojka stasevkaСтасеўка... Вёска з загадкавым імем, багатая выдатнымі людзьмі, традыцыямі і легендамі, якія да нашага часу жывуць у народзе і перадаюцца з пака-лення ў пакаленне.

У паўночным напрамку, за вёскай, цячэ рака Бярэзіна. У сонечны дзень рака спакойная, блакітная яе вада здаецца рознакаляровай. А у халодны ветраны дзень яна бурліць і пеніцца, вада ў ёй становіцца цёмнай. Здаецца, што рака злуецца на сваіх жыхароў.

З трох бакоў вёску акружае лес. Велічны і тая-мнічы ён. Толькі што адшумеўшы летні лівень пера-тварае лес у дзіўную казку. Бліскучае сонца зіхаціць у кожнай кроплі дажджу. Лес нібы абсыпаны каш-тоўнымі камянямі. Вось прама перад вачыма ўспых-нуў зялёным агнём ізумруд, за ім раптам загарэўся алы рубін, і е адарваць вачэй ад сіняга мігцення сапфіра. І так навокал, куды ні глянь. Гэта зямля маіх продкаў, мая зямля.

Вёска Стасеўка вядома з пісьмовых крыніц з дзевятнаццатага стагоддзя. У 1844 годзе яна знахо-дзілася ў складзе памесця Каралеўская Слабада, якое належала памешчыкам Прушанскім. Пасля перапісу 1897 года Стасеўка стала часткай Парычскай воб-ласці. Жыхары вёскі займаліся земляробствам. У кожнага быў свой надзел зямлі, на якім вырошчвалі ў першую чаргу жыта, так як з іржаной мукі выпякалі хлеб. Кожная сям’я разводзіла хатніх жывёл і птушак, у некаторых былі нават коні.

Старажылы расказваюць, што ў даўнія часы Стасеўка глухім кутком была. Вёсачка каля ракі пры-тулілася. У некаторых месцах, як старыя грыбы, да-мы пад саламянымі стрэхамі стаялі. Хлеба не хапала. Бяднейшыя слаі насельніцтва ледзь да вясны дажы-валі. Няшчасці і беды ніколі не пакідалі сялянскія ха-ты. Там, дзе зараз вялікае поле, што Узгарэлым за-вецца, лес быў. Нашы прадзеды пні карчавалі, галлё палілі, зямлю матыгамі і ралам апрацоўвалі, а вяс-ною сеялі проса і жыта. Сабраны ўраджай цапамі малацілі. Так вось і жылі.

Каля рэчкі, за вёскай, вялікі лес рос, у якім бы-ло шмат ліп. Ліпу людзі паважалі, царыцай лесу звалі. Пчолы з ліп лячэбны мядок бралі, старыя мужыкі з яе лубу лапці плялі, а потым на базар у горад вазілі. Зараз у Ліпніках поле ўраджайнае, а ад лесу толькі назва засталася.

А за калгаснай майстэрняй, у Брадку, рэдкі лес рос, акружаны з усіх бакоў балотам. Цяцёркі і глуха-ры там ягадамі харчаваліся, журавы з дзікімі гусямі гнездаваліся. Дзеці, жанчыны бегалі туды па брусніцы, клюкву, іншы раз мядзьведзя сустракалі. І было гэта да той пары, пакуль не прыйшлі ў вёску стараверы. Высеклі лес, пачалі будаваць дамы. Бало-та пачало высыхаць, і засталося ад Брадка невялікае возера, якое дасюль так і называецца.

Вёска Стасеўка прырэчная. Чаму яе так назы-ваюць, ніхто не ведае. Ідуць гады, мяняе свой выгляд вёска, але назва застаецца той жа. І ніхто ні ў кога не пытаецца, адкуль пайшла гэтая назва. У народзе жыве легенда аб дзвюх сёстрах, якія жылі каля ракі Бярэзіны.

Даўно гэта было. Лешыя землі належалі тады князям. Вось у той далёкі час невядома адкуль прый-шлі і сталі жыць каля ракі дзве сястры. Старэйшую дзяўчыну звалі Стасяй. Яе дом, з маленькімі вакенца-мі на поўдзень, стаяў на правым беразе ракі. Малодшая сястра за ракою жыла, замужам была. Мужа Янам звалі. Лавіў ён рыбу, паляваў. Аднойчы пайшоў у лес ды і прапаў. Доўга чакала маладая жан-чына свайго гаспадара, хадзіла па лесе, па балоту, ка-ля рэчкі – усё звала свайго Яна. Стамілася яна, зача-пілася за корань дрэва і ўпала прама ў балота. Ка – жуць людзі, што яна ад вялікага гора ў зязюлю ператварылася. Кожнае лета па лесе лятае і свайго Яна заве. Таму вёску, што стаіць каля ракі, Кукаван – кай назвалі. Там, дзе хадзіла маладая жанчына і слёзы пралівала, вырасла прыгожая чырвоная каліна. Усе ягады яе гаркаватыя, таму што з жаночых слёз яны. Зараз гэтае балота і рэчку Вірам называюць. У тым месцы, дзе жыў паляўнічы Ян са сваёй жонкай, абняўшыся цякуць дзве рэчкі – Вір і Бяроза. Аднойчы прыйшлі сюды людзі, пасяліліся, дамы пабудавалі, а вёску сваю Вугламі назвалі.

Старэйшая сястра, якую Стасей звалі, была вельмі прыгожая, сінявокая дзяўчына. У той далёкі час сядзела яна ў сваёй хаце і ў вакно глядзела. Ніяк не магла Стася дачакацца свайго любага, якому ру-башку блакітнымі незабудкамі вышывала. Паны ад – далі юнака ў салдаты, а сінявокую Стасю пагналі жыта жаць. Жне яна жыта і на дарогу паглядвае, свайго любага Васіля чакае. Моцна сумавала дзяў – чына, слязамі аблівалася. Там, дзе падалі яе слёзы, сінія кветкі вырасталі – васількі. Стасю скора ў пан-скі двор забралі, паненкам сукенкі шыць прымусілі. Маладыя панічы чапляліся да сінявокай прыгажуні. Не вытрымала яна знявагі, да ракі пабегла, а ўслед за ёю – пагоня з сабакамі. Вельмі стамілася няшчасная, прыпынілася на беразе, апошні раз зірнула на неба сваімі чыстымі вачыма і засталася ў рацэ Бярэзіне навечна.

А ў гэты час журавы клінам ляцелі, бачылі ўсё гэта. Людзі расказваюць, што тая дзяўчына ў русалку ператварылася. Іншы раз яна і зараз рыбакоў палохае

У тым месцы, дзе стаяла хата ўтопленіцы Стасі, сяляне сталі сяліцца і проса сеяць, а вёску сваю імем сінявокай дзяўчыны назвалі.

Стоіць толькі акінуць позіркам даліну, па якой цячэ Бярэзіна, каб пераканацца ў тым, што Стасеўка і Вуглы маюць шмат агульнага: вуліцы і дамы ў іх стаяць клінам, нібыта журавы ляцяць у вырай; вёскі ўздоўж Бярэзіны стаяць, вокнамі ў раку глядзяць. Вельмі падобны яны, як дзве сястры.

Другая легенда распавядае, што многа гадоў таму назад на месцы цяперашняй вёскі былі землі, якія зараслі лесам і травой. Пасялілася там сям’я, якая з’ехала ад князя, ратуючыся ад цяжкай пад-нявольнай працы. Хутка вырасла дзяўчынка, дапама-гала маці апрацоўваць зямлю. А яшчэ Стася любіла ткаць. Сатканыя ёю птушкі на дрэвах здаваліся жы-вымі, а васількі і рамонкі радавалі вочы сялян. Каб пракарміць сябе і маці, Стася прадавала палатно людзям. Яны з задавальненнем куплялі, а некаторыя нават захацелі самі навучыцца ткаць і вышываць. Сталі яны сяліцца бліжэй да хаты , у якой жыла Стася. Яна з радасцю вучыла людзей гэтаму цудоў-наму рамяству. Так узнікла вёска, якая названа імем майстрыхі. Вёска і зараз славіцца сваімі рукадзель-ніцамі.

 

З гісторыі калгаса

імя Фрунзе

Гэтая гісторыя запісана па ўспамінам Вараб’я Івана Макаравіча, Борбута Фёдара Іванавіча, Лушыка Васіля Васільевіча, Каленіка Мікалая Ігнатавіча – людзей, якія стаялі каля вытокаў стварэння калгаса, якія прайшлі шлях ад станаў-лення гаспадаркі да яго лепшых часоў.

Калгас быў арганізаваны вясной 1931 года. Першымі ў яго запісаліся 12 сямей. Гэта Булгак Фёдар, Прановіч Мікалай, Гарбачэўскі Рыгор, Дрык Яфім Рыгоравіч, Варабей Цімох, яго сын Максім, Бялуга Цімох і іншыя. Першым старшынёй калгаса быў абраны на агульным сходзе бядняк Прановіч Мікалай. Але ён быў бязграматны, не ведаў ніводнай літары, таму старшнёй быў нядоўга. За нешта яго судзілі і саслалі на 10 гадоў.

Для калгаса адрэзалі зямлю, на якой знахо-дзіўся правы бок дамоў па цяперашняй вуліцы Школьнай да самага Брадка. На левым баку вуліцы знаходзіліся вясковыя гумны. Вясной калгаснікі сабралі коней (частка была дадзена дзяржавай), збрую, узялі плугі і выехалі араць поле. Але яшчэ напярэдадні па вёсцы прайшоў слух, што людзі не аддадуць сваю зямлю калгасу, будзе бойка. Таму сюды сабралася шмат людзей. Жанчыны выйшлі абараняць свае палоскі. У іх у руках былі палкі і ка-мяні. Мужчыны стаялі па-за гумнамі. У іх быў угавор, калі жанчын будуць біць, то яны ўступяць ў бойку.

Толькі заклалі плугі ў зямлю, яшчэ нават не пачалі араць, як наляцелі жанкі. Яны білі калгаснікаў палкамі, камянямі, абсыпалі пяском, нажамі рэзалі конскую збрую, лейцы, супоні і г.д. Тут прысутнічалі старшыня сельскага Савета Меркін і дэпутат Каленік Антон Васільевіч. Як толькі пачалі жачыны біцца, Меркін прыкрыў твар рукамі і пачаў лічыць, хто з іх прымаў удзел у бойцы. Жанчыны супыніліся. Усё заціхла. Калгаснікі паехалі дамоў і людзі разышліся. Жанчыны па дарозе дамоў дзяліліся ўражаннямі аб тым, як яны дубасілі калгаснікаў і рэзалі збрую. Шаманская Таццяна (Панкраціха) пахвалілася, што стукнула старшыню Меркіна па спіне. Гэта пачуў настаўнік школы, які праходзіў міма. Ён пачаў растлумачваць няправільнасць іх паводзін. Лапей Ульяна кінулася ў спрэчку з ім, а потым і біцца.

Меркін з Каленікам абмеркавалі гэтыя падзеі і вырашылі вызваць міліцыю. На наступны дзень прыехалі міліцыянеры (5 чалавек). Ізноў калгаснікі выехалі ў поле. Так, пад аховай міліцыянераў, калгаснае поле было ўзарана.

Паколькі ў калгаса быў такі пачатак, то яму далі назву “На стражы”. Да гэтага назвы ў яго не было.

Калгаснікі працавалі добра, але іх было мала. Часта сабіраліся сходы, на якіх агітавалі людзей уступаць у калгас. Людзі прыглядваліся, прыслу-хоўваліся, але ўступаць у калгас не спяшаліся. Не верылі, што калгас дапаможа ім жыць лепей.

Заможным сялянам дзяржава давала цвёрдае заданне па нарыхтоўкам, якое цяжка і нават нельга было выканаць. Гэта рабілася для таго, каб заставіць людзей уступаць у калгас. Калі аднаасобная гаспа-дарка выконвала заданне, то забіралі кароў, свіней, палатно, хлеб. А палатна ў кожнай хаце было многа, так як ткалі ўсе жанчыны. Таму яго хадзілі хаваць па суседзях. А заадно можна было напужаць іх рознымі жахамі, каб не ўступалі ў калгас.

Іван Макаравіч Варабей расказвае: “Я бат-рачыў 5 гадоў. І вось вясной 1932 года адмовіўся батрачыць і падаў заяву ў калгас. За гэта маці выг-нала мяне з дому і я жыў у дзядзькі Ігната Нілавіча.” Да гэтага Дрык Марк разносіў пошту. Калі Іван Маркавіч уступіў у калгас, то яму прапанавалі гэтую справу. За работу яму назначылі 0,45 працадня – насіў ён у асноўным газеты ў калгасную кантору. Потым сталі выпісваць газеты і калгаснікі. Да Новага году заробак Івана Макаравіча склаў 96 працадзён. У вольны час ён хадзіў круціць лазу. Калгас даў за работу 12 пудоў гароху, 12 пудоў пшаніцы, картошку. За лета батрак столькі зарабіць не мог.

Старшынёй калгаса ў той час быў каваль Кітайчык Арон, бухгалтарам – Борбут Сяргей Івана-віч (брат Борбута Фёдара Іванавіча). К гэтаму часу ў калгасе налічвалася каля 30 сем’яў. І ўсе атрымлівалі добрую плату за работу.

У жніўні 1932 года выйшла Пастанова партыі і Ураду, якая была накіравана супроць раскра-дальнікаў калгаснай уласнасці. За крадзёж чалавек асуджаўся на 10 гадоў. У гэты час аднаасобнікі, якія мелі сваіх коней, стараліся ўкрасці паболей у калгаса. Яны кралі пшаніцу, буракі, картошку, маркоўку. Былі асуджаны Луцкевіч Максім і Мігай Ігнат, якія працавалі вартаўнікамі ў калгасе і прадалі аднаасобніку Прановічу воз снапоў пшаніцы. Яны атрымалі па 10 гадоў і былі сасланы.

Калгаснікам дазвалялася засяваць зямлі столькі, колькі трэба было для патрэб сям’і. Таму ў 1932-33 гг. Людзі сталі ахвотней уступаць у калгас. Засталіся толькі адзінкі, хто не ўступіў. На працадні ўсе калгаснікі атрымалі добрую плату. Картошкі вазілі столькі, што не было куды дзяваць. Таму людзі зачынялі вароты, каб болей не вазілі. Усе калгаснікі былі задаволены.

У гэты перыяд развіваўся масавы спартыўны рух. Створаны АСАВІАХІМ. Добра працавала арга-нізацыя МАДР (міжнародная арганізацыя дапамогі барцам рэвалюцыі (МОПР). Узначальваў гэты рух у калгасе дырэктар школы Вінакур М.А. У 1934 годзе на спаборніцтвах па лініі АСАВІАХІМа калгас “Аб’яднанне” заняў 1-е месца ў Савецкім Саюзе. За гэта Савет АСАВІАХІМа ўзнагародзіў калгас цэннымі падарункамі: 16 сабляў, 16 сёдлаў, 30 дроб-накаліберных вінтовак, 30000 патронаў да іх, процівагазы. Кіраўнік гэтай арганізацыі ў калгасе Борбут Сяргей атрымаў імянны гадзіннік, імянную 5-ці зарадную дробнакаліберную вінтоўку. Быў узнага-роджаны і дырэктар школы Вінакур Міхаіл Аляк-сандравіч, які, акрамя таго, быў і рэдактарам калгаснай газеты і актыўным грамадскім работнікам.

У гэтым жа 1934 годзе за добрую МАДРаўскую арганізацыю Алена Дзмітрыеўна Стасава ўзнагародзіла калгас каштоўнымі кнігамі: поўны збор твораў Пушкіна, Гогаля, Някрасава, Шылера, Шэкспіра выдання 1903 года. Усе кнігі ў скураных праплётах, з каляровымі ілюстрацыямі.

На агульным сходзе калгаснікаў было выра-шана перанайменаваць калгас “Аб’яднанне” у калгас імя А.Д.Стасавай. Яе імя калгас насіў і пасля вайны.

Пасля Кітайчыка Арона старшынёй калгаса стаў Барбут Васіль, затым Цыбульскі Яфім, потым Дрык Іван.

 

У пасляваенныя гады калгас узначальвалі:

Булгак Фёдар Сцяпанавіч

Борбут Максім Ямельянавіч

Арэх Іван Рыгоравіч

Варабей Іван Макаравіч

Цыбульскі Яфім

Бялуга Пракоп Іванавіч

Гарбачэўскі Рыгор Апанасавіч

Тоўсцік Пётр Андрэвіч

Бенін Наум Рыгоравіч

Часнакоў Іван

Варабей Іван Макаравіч

Кулік Міхаіл Андрэевіч

Каваленка Анатоль Дзмітрыевіч

Стэльмах Андрэй Рыгоравіч прабыў на пасадзе старшыні калгаса 17 гадоў: з 1983 па 2000 гг.

Мароз Сяргей Міхайлавіч узначальвае калгас з 2000 года

 

Народныя умеліцы

З даўніх часоў жыхаркі вёскі Стасеўка займаліся рукадзеллем і былі вядомыя сваімі тканымі покрыўкамі, ручнікамі і разнастайнымі вышыван-камі. У сваіх работах яны выкарыстоўвалі элементы беларускага арнаменту, для якога характэрны геа-метрычныя матывы. Кожны элемент мае сваё зна-чэнне. Найбольш папулярнымі з’яўляюцца матывы – сімвалы зорак, птушак, дрэў. Пры дапамозе такіх сімвалаў яны расказвалі аб сваім жыцці, марах, на-дзеях. Напрыклад, кропка ў ромбе – гэта сімвал засеянага палетку, дзе поле – ромб, а зерне – кропка. Малюнак адлюстроўваў пачатак новага ўраджаю. Дрэва з’яўлялася сімвалам жыцця, дрэва ў росквіце – квітнеючае маладое жыццё, зорка – сімвал чалавека. Казачныя птушкі, як вядома, прыносяць на сваіх крылах шчасце, але яно можа адвярнуцца ад чалавека, і тады птушкі, нібы паспрачаўшыся, адварочваюцца дзюбамі ў розныя бакі...

Сакрэты свайго майстэрства майстрыхі перада-валі дзецям, унукам.

У Стасеўцы пасля вайны была створана арцель у хаце Шэкава, брыгадзірам якой стала Варабей Аксіння Макараўна. Усе жанкі вёскі збіраліся разам і вышывалі. Вышыўка рабілася ў асноўным крыжы-кам, гладдзю, без канвы. Праз некаторы час арцель была рэарганізавана ў цэх, які датычыўся да Бабруй-скай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Дабірацца да гора-ду было далёка, таму работу бралі на дом (надомная праца). Заказаў атрымлівалі шмат, сярод іх былі і заказы на вышыўку касцюмаў для артыстаў.

Ідуць гады. Змяняюцца пакаленні. Але трады-цыі ткацтва і вышыўкі не забываюцца.