- Подробности
- Опубликовано: 25 Июнь 2025
24 чэрвеня споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага - класіка беларускай літаратуры, празаіка, публіцыста, драматурга, аўтара твораў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях», «Трэцяе пакаленне» і іншых.
Да дня нараджэння класіка бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі сваім наведвальнікам гутарку-абмеркаванне “Дабро заўсёды пераможа” па аповесці К. Чорнага “Насцечка”. Пасля прачытання твора дзеці адзначылі, што заўжды трэба даражыць сяброўствам, удумліва адносіцца да сваіх учынкаў, паважаць сталасць. Не гледзячы на тое, што дзеянне ў творы адбываецца ў пачатку ХХ стагоддзя і жыццё герояў адрозніваецца ад сённяшняга, жывую зацікаўленасць у маленькіх чытачоў выклікала тое, што большая частка эпізодаў твора адбываецца ў школе, адлюстраваны ўзаемаадносіны паміж вучнямі ў класе.
Бібліятэка аграгарадка Варатынь падpыхтавала кніжную выставу “На сцежках светлай вясны”, на якой прадстаўлены кнігі белаpускага пісьменніка «Верасневыя ночы», «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні» і многія іншыя, а таксама кнігі і артыкулы аб літаратурным і жыццёвым шляху пісьменніка.
- Подробности
- Просмотров: 247

